Хоць не ўсе запланаваныя спікеры паспелі выступіць з трыбуны, зала прагаласавала за спыненне далейшых выступаў на УНС. Так скончыўся «народны» форум.

У загадзя падрыхтаванай рэзалюцыі, якая з’явілася ў сеціве яшчэ ўчора, дэлегаты «прагаласавалі» за «ключавыя прыярытэты чарговай пяцігодкі». Падчас выступу А. Лукашэнка традыцыйна дазваляў сабе непаважлівыя выказы ў адрас беларускага грамадства і адкрыта казаў пра рэпрэсіі ў дачыненні людзей і бізнесаў, якія не згодны з пазіцыяй цяперашняй улады.

У чарговы раз з трыбуны абяцалі перспектыўны план сацыяльна-эканамічнага развіцця. Разглядаць сур’езна гэтыя заявы немагчыма, таму што мэты і планы папярэдніх пяцігадовых праграм былі правалены. Учора мы расказвалі пра тое, якімі абяцаннямі сканчаліся папярэднія пяць УНС і што атрымалася ў выніку.

Апроч традыцыйных абяцанняў, у гэты раз дэлегатам прапанавалі падпісацца пад прапановай, з якой катэгарычна не згодны беларускі народ: 

Да канца года стварыць праект Канстытуцыі, дзе будуць пераразмеркаваныя абавязкі прэзідэнта. Каардынацыйная рада перакананая, што прыняцце новай Канстытуцыі — гэта завяршальны этап пераадолення палітычнага крызісу, якому павінны папярэднічаць спыненне рэпрэсій і пачатак перамоў пра новыя выбары

У апошняй гаворцы Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма палітзняволеных і ў хуткім часе парламент прыме законы, што ўзмацняюць адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Улада не знаходзіць у сабе мужнасці прызнаць рэальнае становішча і адрэагаваць на грамадскія запыты. Аднак мы ўпэўненыя, што так не можа працягвацца доўга.  Для аднаўлення згоды ў грамадстве патрэбен паўнавартасны дыялог пра шляхі развязання палітычнага крызісу.

Яшчэ навіны

Падзяліцца