Гэта ўжо чацвёрты адвакат Марыі, на якога ўлады аказваюць ціск. 19-га лютага павінна прайсці пасяджэнне камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці, дзе будзе разгледжанае пытанне пра спыненне дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці Людмілы Казак.  

Дзяржава задзейнічала тыя ж метады, што і дзесяць гадоў назад пасля падзей «Плошчы-2010», калі спачатку былі асуджаныя палітычныя апаненты, пасля чаго пачынаўся пераслед тых, хто бараніў іх правы, – каментуе сітуацыю адвакат праваабарончага цэнтра «Вясна» Аляксей Лойка. – Такія меры, скіраваныя супраць адвакатаў, парушаюць права на абарону на фоне больш жорсткіх рэпрэсій.

Праваабарончая супольнасць будзе інфармаваць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі пра сітуацыю, якая складваецца ў краіне, і патрабаваць ад беларускіх улад выканання сваіх  міжнародна-прававых абавязацельстваў у сферы правоў чалавека.

Яшчэ навіны

Падзяліцца