24-25 верасня Офіс Святланы Ціханоўскай правёў канферэнцыю беларусаў з усяго свету. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сябры прэзідыума КР Вольга Кавалькова і Павел Латушка, Прадстаўніца КР па палітзняволеных Таццяна Хоміч і Прадстаўнік КР па юрыспрудэнцыі Міхаіл Кірылюк.

Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады супольна з дыяспарамі абмеркавалі:

  • дапамогу беларусам у краіне;
  • падтрымку рэпрэсаванага бізнесу;
  • падтрымку палітзняволеных;
  • эканамічны стан Беларусі;
  • міжнародную супрацу. 

Вольга Кавалькова расказала аб працы Прадстаўнікоў КР і пра магчымыя спосабы ўзаемадзеяння Прадстаўнікоў КР і дыяспар. 

Такая маштабная сустрэча дыяспар была праведзеная ўпершыню. Дыяспары – моцны рэсурс, які дапамагае змаганню за волю. Важна, што беларусы змаглі аб’яднацца, абмяняцца кантактамі і абмеркаваць далейшыя дзеянні для набліжэння дэмакратычнай Беларусі.

Дэталі канферэнцыі –  на сайце bydiaspora.net.

Яшчэ навіны

Падзяліцца