Наша справа
Хто мы
У перш за ўсё мы беларусы сэрцам і душой. Кожны з нас з’яўляецца часткай грамадзянскай супольнасці, якая лічыць, што Беларусь можа і павінна быць еўрапейскай краінай.
Прыярытэты
Мы лічым,што мэта беларускай палітыкі-служэнне беларусам
У сацыяльнай палітыцы
Наша фракцыя ініцыявала стварэнне камісій па адукацыі і па справах студэнтаў
Мы верым, што менавіта адукацыя павінна стаць прыярытэтам нашай краіны. А адукаваныя, разумныя людзі зробяць Беларусь свабоднай і шчаслівай
Таксама, мы заснавалі працоўныя групы па падтрымцы мовы і культуры і па падтрымцы і развіццю грамадзянскай супольнасці
Галоўны прыярытэт у міжнароднай палітыцы
НЕ – Жалезнай заслоне паміж беларусамі і цывілізаваным светам.
Мы будзем адстойваць правы і магчымасці для беларусаў вандраваць, вучыцца і працываць у Еўрапейскім звязе звягу і ў іншых краінах свету.
Нашы каштоўнасці:
– прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасці, прыярытэту каштоўнасці асобы над любымі дзяржаўнымі і любымі групавымі інтарэсамі
– Незалежнасць Беларусі
– Беларуская культура і беларуская мова
Прынцыпы працы фракцыі:
– служэнне беларусам
– узаемная павага
– адказнасць
Чаму трэба далучыцца
Каардынацыйная Рада мусіць стаць пляцоўкай, якая прадстаўляе і абараняе інтарэсы Беларусаў. І перадусім – інтарэсы грамадскіх арганізацый і актывістаў
Да нашай працы могуць далучыцца як сябры Каардынацыйнай Рады,так і проста зацікаўленыя і жадаючыя беларусы.
Палітыку трэба рабіць тут і цяпер!
Кожны з вас можа далучыцца да працы Каардынацыйнай Рады, праз нашу фракцыю, на карысць беларусам.