Нашы каштоўнасці і прынцыпы:
Каштоўнасці нашай фракцыі заснаваны на прынцыпах адказнага партнёрства
– Публічнасць, адкрытасць і сумленнасць у камунікацыях.
– Прыхільнасць да мэт прынцыпаў КС.
– Высокія стандарты, якасць і прафесіяналізм у рэалізацыі праектаў.
– Павага духу і літары закону. Яго вяршэнства.
– Дапамога Украіне ў барацьбе з расейскай агрэсіяй.
Супольная праца…
– з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам
– з Офісам Святланы Ціханоўскай
– і з усімі іншымі арганізацыямі беларускай супольнасці. Мы прыйшлі сюды, на гэтую пляцоўку, шукаць саюзнікаў і дапамагаць адзін аднаму ў дасягненні нашай агульнай мэты
Мы выступаем з наступнымі ініцыятывамі:
– прапануем сфарміраваць рабочую групу, якая б дапамагла сістэмна паляпшаць уяўленне аб КС у грамадскасці, і асабліва ў Беларусі
– ствараем працоўную групу па ўдасканаленні працэсаў КС і дапрацоўцы Статута.
– вылучаем ініцыятыву аб стварэнні рабочай групы па падрыхтоўцы палажэння аб бюджэце
– заклікаем стварыць працоўную групу па распрацоўцы і правядзенні бяспечных сацыяльных апытанняў у Беларусі
– прапануем стварыць рабочую групу па
фарміраванні палажэнняў аб сакратарыяце
Члены фракцыі на 6 сакавіка 2023 г.:
– Арцём Лядоўскі – менеджэр бізнес-працэсаў, юрыст міжнароднік, кандыдат юрыдычных навук, паэт, музыка
– Міхаіл Рубін – бізнэсмэн, нямецкі муніцыпальны палітык і грамадскі дзеяч
– Міхаіл Таўбэ – прыватны прадпрымальнік, каардынатар праекта Народныя Пасольствы Беларусі і сакратар супольнасці Беларусаў Замежжа
– Наталля Хершэ – былая палітвязня, праваабаронца
– Аляксандр Бубен – кандыдат біялагічных навук, дацэнт фізіка-хімічнай біялогіі, вучоны і выкладчык.
– Сцяпан Сцепаненка – доктар археалогіі, палітычны аналітык і кансультант
– Радыён Бегляк – магістр бізнес-адміністравання, кансультанта па кіраванні, грамадскі дзеяч
– Дар’я Дзергачова – прысяжны перакладчык, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч
– Алег Мяцеліца – фінансавы кансультант, эка-аграрый, грамадскі дзеяч, муж палітвязня Алесі Буневіч
– Уладзімір (BYPOL) – былы работнік сілавых структур, які перайшоў на бок народа.