Мы – беларусы, якія хочуць шукаць адзінства па-над межамі для развіцця сваёй краіны, па-над межамі дзяржаўных межаў і па-над межамі разнагалосных па палітычным матывам і метадам барацьбы.
Толькі так мы можам узмацніць адзін аднаго, толькі так нараджаецца сінергія.
Мы – розныя, але у нас одна агульная суперкаштоўнасць – свабодная Беларусь, створаная на базе дэмакратычных каштоўнасцях роўнасці, мірнага суіснавання, талерантнасці, салідарнасці і павагі да правоў чалавека.
Мы ведаем і паважаем нашы адрозненні, але мы шукаем тое, што нас аб’ядноўвае і выкарыстоўваем гэта для сумесных дзеянняў.
БЕЛАРУСЬ БЫЛА, ЁСЦЬ І БУДЗЕ
Падтрымка беларускай тэмы ў міжнароднай супольнасці
ГОДНА БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ
Падтрымка роднай культуры і мовы ў суполках
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ !
Ціск на рэжым і санкцыйны працэс
БЕЛАРУС БЕЛАРУСУ БЕЛАРУС!
Праграмы дапамогі бежанцам-беларусам, консульскія пытанні і легітымацыя беларусаў за мяжой
Фінансаваньне беларускіх праектаў мясцовага і глябальнага значэньня
БЕЛАРУС І Ў АМЕРЫЦЫ БЕЛАРУС
Выкарыстовываньне беларусамі за мяжой досведу жыцьця ў іншым грамадстве для дапамогі ў пабудове свабоднай, дэмакратычнай Беларусі і адраджэння беларускай нацыі
БЕЛАРУСЬ ≠ БЕЛОРУССІЯ
Адвакатаваньне пазіцыі ў міжнароднай супольнасці, што ў пытанні стаўлення да агрэсіі РФ ва Украіне трэба адрозніваць народ Беларусі ад яе ўрада, у спалучэнні з працай па прадухіленні дыскрымінацыі беларусаў
МЭТЫ
Арганізацыя і падтрымка гарызантальных сувязей паміж падобнымі па задачах групамі дыяспар, каардынацыя ўзаемадзеяння і медыяцыя, збор і распаўсюджванне прадуктыўнага вопыту, прадстаўленне голасу дыяспар у Каардынацыйнай Радзе уключаючы распрацоўку стратэгіі развіцця нацыі.
Падтрымліваюць
- Надзея Нортан, Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы
- Раман Кісляк, Беларуская дыяспара Аджарыі (Грузія) – віцэ-спікер
- Алесь Каралькевіч Згуртаванне беларусаў Канады
- Прадстаўнік/ца Актыва Беларускай Дыяспары Беластока
- Кацярына Максіменка, Беларускі дом у Эстоніі Valgevenemaja – віцэ-спікерка
- Ірына Маклейн, Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі
- Алесь Патрусаў, Брытанская дыяспаральная суполка “Nadzeya” – спікер
- Сяргей Сасін, Асацыяцыя Беларускага саюза салідарнасці Ўроцлава
- Вольга Паўлава, Грамадская суполка “Уручча”
- Алена Турава, Ассацыяцыя Razam bielorussos de Catalunya
Сайт: https://belarusian.world
Нашы кантакты: па поште [email protected] альбо https://belarusian.world/contact/
Вашы меркаваньні: https://belarusian.world/opinion/