Іншае
Рупар COVIDa
Праект, створаны камандай #covidspeakerby для збору актуальнай інфармацыі і статыстыкі па захворвальнасці на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь (у тым ліку тэрытарыяльна), дапаможа ў рэжыме рэальнага часу аналізаваць сітуацыю, дапамагчы насельніцтву праявіць свядомасць, адказнасць і пачуццё ўзаемасалідарнасці ў барацьбе з інфекцыяй, а таксама планаваць і размяркоўваць рэсурсы ў залежнасці ад бягучага становішча і патрэбаў установаў аховы здароўя; а таксама для інфармацыйнай дапамогі, якая ўключае ў сябе як інфармаванне насельніцтва аб пытаннях прафілактыкі інфекцыі, так і дапамогу медыцынскім спецыялістам: стварэнне адукацыйных праграм і інфармаванне аб сучасных пратаколах і алгарытмах вядзення пацыентаў з COVID-19.

Телеграм: covidspeakerby
Твітар: covidspeakerby
Фэйсбук: speakerby
Вконтакте: covidspeakerby
Інстаграм: covidspeakerby
Ютуб: youtube

Рух Большасці
Рух Большасці — гэта ініцыятыва Каардынацыйнай Рады, якая прапануе эфектыўна і законна выразіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Кожны беларус і беларуска могуць здзейсніць прапанаваныя крокі, каб разам і штодня рухацца да агульнай мэты, якая аб’яднала большасць.

Спасылка:

ZUBR.life
Ініцыятыва ZUBR.life была створаная камандай ZUBR для дапамогі людзям, якія аказаліся ў цяжкім становішчы ў сувязі са сваёй грамадзянскай пазіцыяй. Інтэрактыўная карта адлюстроўвае запыты аб дапамозе і прапановы аб дапамозе ад прыватных і фізічных асоб.

Сайт:

Анлайн-платформа «Перамен»
Аўтары праекта прапануюць зацікаўленым грамадзянам зарэгістравацца на спецыяльнай анлайн-платформе, каб сумесна абмяркоўваць і рэалізоўваць ідэі паляпшэння жыцця ў краіне.
– Формы пратэсту, спосабы ўзаемадапамогі, шляхі барацьбы з гвалтам і барацьба з прапагандай – выберыце гарачую тэму ці прапануйце сваю. Распавядзіце аб ідэі тым, хто хоча дапамагчы яе рэалізаваць. Далучайцеся, каб вашай экспертызай і ініцыятыўнасцю паскорыць новыя карысныя праекты, – прапануюць аўтары. – Нам дапамагаюць тэхналогіі і безумоўная падтрымка адно аднаго.

Сайт:

Платформа «Голас»
Платформа «Голас» была створаная беларускімі праграмістамі для кантролю за сумленнасцю выбараў і альтэрнатыўнага падліку галасоў.
Пасля доказу фальсіфікацый на выбарах мы пашырылі функцыі платформы, каб яна дазваляла падлічваць колькасць людзей, якія выходзяць на мірны протест. У дадатак да гэтага платформа ўзаемадзейнічае з Каардынацыйнай Радай для атрымання меркавання беларусаў аб прынятых Радай рашэннях.

Сайт:

Вернем парламенту яго прадстаўнічыя функцыі!
Пошукавік для знаходжання дэпутата ад сваёй акругі, якому можна будзе даслаць зварот, у якім мы просім абараніць нашыя правы і правесці праверку па шматлікіх парушэннях у працы выбарчых камісій.

Сайт:

Мабільны дадатак «Крама»
Дапамагае вызначыць, ці звязаная кампанія-вытворца таго ці іншага тавару з дзеючым прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам або з дзяржаўнымі кампаніямі, якія ажыццяўляюць ціск на супрацоўнікаў з прычыны іх удзелу ў пратэстах.

Даступна для iOS і Android
