57 прадстаўнікоў і прадстаўніц пашыранага складу КР падалі заявы, каб стаць удзельнікамі Сходу. Расказваем пра іх матывацыю.   

Праграміст з Гомля Раман лічыць, што Сход можа падштурхнуць людзей да больш актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці. Некалькі гадоў таму прапанаваў свой праект для сістэмы адукацыі. Атрымаў адмову, але гатовы весці дыялог ізноў — на гэтую і іншыя тэмы:

 – Сход нагадае людзям, што яны тут улада, што толькі ад іх залежыць поспех нашага супрацьстаяння. 

Ксенія, настаўніца з Мінска, гатова браць удзел у кожным магчымым дыялогу з дзеючымі органамі ўлады і выказваць думку беларусаў. 

Выкладчык па робататэхніцы і праграмаванню Вадзім у камандзе аднадумцаў хоча шукаць рашэнні для важных для краіны пытанняў:

– Хачу скарыстацца любымі законнымі спосабамі вяртання ўлады народа, – кажа Вадзім.

Яшчэ навіны

Падзяліцца