Школа мясцовых лідараў ЯДРО і Ініцыятыва КОТэГС Каардынацыйнай рады праводзяць 5-ы набор на інтэнсіў для лідараў мясцовых супольнасцяў. За папярэднія заняткі больш за 60 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі прайшлі навучанне на курсе.

Новая серыя заняткаў пройдзе 6 і 7 лютага з 10.00 да 18.00 у Мінску. Каб наведаць заняткі, запоўніце анкету да 4 лютага. Пакідайце заяву толькі ў тым выпадку, калі зможаце прыйсці на ўсе вочныя заняткі ў Мінску 6 і 7 лютага. 

Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць веды па псіхалогіі лідарства, прынцыпах развіцця і кіравання супольнасцяў, вядзенні перамоў, падтрымцы матывацыі людзей, а таксама разбяруць прававыя пытанні працы КОТэГСаў. Навучанне бясплатнае. Форма рэгістрацыі — у акаўнце профілю.

Атрымаць падтрымку ў стварэнні Калегіяльнага органа тэрытарыяльнага кіравання можна на сайце.

Сачыце за навінамі дваровых супольнасцяў у Тэлеграм-канале «КОТэГС: мясцовае самакіраванне».

Яшчэ навіны

Падзяліцца