Сёння Эканамічны суд Мінска адхіліў скаргу «ТУТ БАЙ Медыя» на рашэнне пазбавіць TUT.by статусу СМІ. TUT.by працягне працу як інтэрнэт-рэсурс, але без статусу СМІ.

Журналіста Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну прызналі палітзняволенымі.  Іх абвінавачваюць у фінансаванні асоб, датычных да «хваляванняў», у тым ліку шляхам выплаты штрафаў і квітанцый за ўтрыманне ў ІЧУ.

Карэспандэнтцы тэлеканала Белсат Кацярыне Андрэевай, затрыманай пасля стрыма з «Плошчы Перамен», падоўжылі тэрмін зняволення да 20-га лютага. 

Кацярыне і яе калезе Дар’і Чульцовой зараз яшчэ ставяць шкоду «Мінсктрансу» на 11,5 тысяч рублёў за тое, што іх дзеянні прывялі да «парушэння працы грамадскага транспарту».

На сёння ў зняволенні знаходзяцца 9 журналістаў розных СМІ. Сярод іх — Ксенія Луцкіна, сябра КР і экс-журналістка БТ.

Каардынацыйная рада дзякуе адважным журналістам за іх адданасць справе і змаганне за свабоду слова ў Беларусі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца