Мэты працы

Аналіз эканамічных працэсаў у Беларусі;
Кансультаванне Каардынацыйнай Рады (КР) па пытаннях эканамічнага становішча і развіцця;
Прасоўванне аб’ектыўнай інфармацыі аб эканамічным развіцці Беларусі ў СМІ Беларусі і замежжа;
Кантакты з эканамічным істэблішментам Беларусі і ключавых міжнародных інстытутаў.

Склад групы

  • Алесь Аляхновіч, прадстаўнік па эканамічных рэформах Святланы Ціханоўскай
  • Эканамісты Асноўнага складу КР
  • Профільныя эксперты (з розных сектараў эканомікі) Асноўнага складу КР

Наша дзейнасць абапіраецца на даследваннях, напрацоўках і досведзе працы адмыслоўцаў. З гэтай нагоды эканамічная група КР кансультуецца і вядзе абмеркаваннне са шматлікімі эканамістамі з беларускіх аналітычных цэнтраў і найлепшых акадэмічных установаў у Беларусі і за мяжой. Мы таксама кансультуемся і падтрымліваем экспертныя кантакты з прадстаўнікамі беларускага бізнэсу, міжнародных установаў і міжнароднай экспертнай супольнасці.

Сярод эканамістаў, якія дапамагаюць нам сваім досведам і кантактамі ёсць вядомыя эканамісты-рэфарматары нашага рэгіёну, а таксама эканамісты, якія спецыялізуюцца па эканамічнай трансфармацыі. Свой удзел ужо пацвердзілі эканамісты з Польшчы, Славаччыны, Балгарыі, Расеі, Украіны і Вялікабрытаніі.

Дакументы

“Асноўныя напрамкі эканамічнага развіцця Беларусі” – дакумент выпрацаваны эканамічнай групай КР на аснове шырокага кансэнсуснага бачання беларускіх (і шэрагу замежных) эканамістаў інстытуцыйнай асновы новай эканомікі ў Беларусі

Кантакт

Калі вы хочаце звязацца з намі, калі вы маеце цікавую і карысную інфармацыю па беларускай эканоміцы, якой вы хочаце падзяліцца, звяртайцеся да нас праз:

Алесь Аляхновіч

Алесь Аляхновіч

Прадстаўнік па эканамічных рэформах Святланы Ціханоўскай, член эканамічнай групы Каардынацыйнай Рады, адказны за антыкрызісную праграму. Віцэ-прэзідэнт даследчага цэнтра CASE Belarus, аспірант Варшаўскай школы эканомікі. Скончыў магістратуру ў Лонданскай школе эканомікі і Варшаўскай школе эканомікі, вывучаў кітайскі досвед эканамічнай трансфармацыі ў Нацыянальным тайваньскім універсітэце. Раней працаваў у міжнародных кансалтынгавых кампаніях Ernst & Young і McKinsey, а таксама ва ўпраўленні прыкладных даследаванняў Нацыянальнага банку Польшчы.

Навіны групы

Падзяліцца

Menu