Сёння ў судзе Мінскага раёна прадоўжыўся «суд» над сябрамі прэзідыума КР Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам. Пра тое, што адбываецца на закрытых пасяджэннях практычна нічога не вядома. Сваякоў на суд не пускаюць, незалежную прэсу таксама.  Абаронцы не могуць каментаваць ход судовага разбору праз падпіскі аб невыдаванні. 

Што мы ведаем на дадзены момант 

 – Марыя і Максім свецяцца спакоем і ўпэўненасцю. Яны ўсміхаюцца, Марыя прытанцоўвае і паказвае сэрцайкі. «Гэта паказвае, наколькі чалавек свабодны», – пракаментаваў бацька Марыі.

– Дзяржпрэсу на закрытае пасяджэнне пускаюць. У прыватнасці, ёсць відэа і фатаграфіі карэспандэнтаў «СБ. Беларусь сёння» і «Спадарожніка».

– На суд паспрабавалі трапіць прадстаўнікі дыпмісій краін ЕС і незалежная прэса. Іх не пусцілі. 

–  Разглядае справу суддзя Сяргей Япіхаў.

– Віцэ-старшыня бундэстага, «хросная» Марыі Калеснікавай Клаўдыя Рот заклікала Федэральны ўрад Германіі і іншых краін ЕС узмацніць ціск на беларускія ўлады, не заставацца ўбаку і дапамагчы беларусам абараняць правы чалавека: 

 – Патрэбна тэрмінова зрабіць судовы працэс над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знаёмы даступным для грамадскасці, незалежных назіральнікаў і журналістаў, – заявіла Клаўдыя Рот.

Больш 4300 чалавек ужо падпісалі адкрыты ліст з патрабаваннем зрабіць суд над сябрамі прэзідыума КР адкрытым. Сярод іх сябра Бундэстага Маргіт Стумп, дэпутат Еўрапарламента Андрус Кубілюс, парламентарыі са Швецыі, Чэхіі, Даніі, вядомыя кампазітары, юрысты, медыяперcоны. 

Калі ўладам няма чаго хаваць, то навошта рабіць пасяджэнне закрытым. Давайце разам зададзім гэта пытанне.

Яшчэ навіны

Падзяліцца