Роўна год таму, 19 жніўня 2020-га, па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай была створаная Каардынацыйная рада. Эксперты, інтэлектуалы і прафесіяналы з розных сфер аб’ядналіся, каб прадстаўляць інтарэсы беларусаў і дабівацца выйсця з палітычнага крызісу. 

Ужо ўвосень больш за паўмільён грамадзянаў прайшлі апытанне на платформе «Голас» і пацвердзілі свой давер да КР. Увесь гэты год мы не адступалі ад нашай мэты і працавалі над распрацоўкай праграм для новай Беларусі, набліжэннем дыялогу, наладжваннем сувязяў з міжнароднай супольнасцю.

Дыялог магчымы толькі пры вызваленні ўсіх палітзняволеных, уключаючы сяброў асноўнага складу КР – Максіма Знака, Марыю Калеснікаву, Алану Гебрэмарыам, Ксенію Луцкіну, Алеся Бяляцкага – а таксама 10 сяброў пашыранага складу КР. 

Мы ўдзячныя беларусам за давер, падтрымку, салідарнасць, за кожнае маленькае дзеянне, якое набліжае нас да дэмакратычнай Беларусі. 

Беларусы для нас – усё! А што для вас КР?

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu