Сёння Мінскі гарадскі суд прысудзіў сяброўцы КР Ксеніі Луцкіной 8 гадоў пазбаўлення волі. Такі самы тэрмін запрашваў і пракурор.

Вырак Ксеніі – наш агульны боль. Відавочна, што да яе, як і да ўсіх прафесійных журналістаў, у рэжыма асаблівае стаўленне. Дыктатура баіцца гэтую смелую прынцыповую жанчыну, якая насуперак усім абставінам адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. Ксюша проста хацела займацца незалежнай журналістыкай – стварыць тэлеканал МОСТ, які б аб’ядноўваў беларусаў і згладжваў усе супярэчнасці паміж людзьмі з рознымі светапоглядамі. Але яднаная Беларусь – жах для дыктатуры.

Ксюша ўжо 20 месяцаў за кратамі, але барацьба беларусаў працягваецца. Нам блакуюць доступ да чэснай інфармацыі, але за гэтыя 2 гады барацьбы мы ўсталявалі ВПНы, перайшлі ў Тэлеграмы і навучыліся нават па праўладных навінах разумець, што насамрэч адбываецца.

Каардынацыйная разам з Ксюшай, яе блізкімі і сябрамі, разам з усімі беларусамі, якія не гатовыя заплюшваць вочы і гартаць старонку назад.

Трымаемся і рухаемся далей з новым моцам. Жыве вечна.

Яшчэ навіны

Падзяліцца