Сярод першых 50 верыфікаваных дэлегатаў Сходу ўжо ёсць 4 сябры асноўнага складу КР: прадстаўнік IT-бізнесу Максім Баграцоў, юрыст Мікалай Страха, доктар фізіка-матэматычных навук Наталля Абрашына-Жадаева, сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі.

– Планую закрануць пытанні двух галоўных вірусаў, якія ўжыліся ў нашай краіне, – падзялілася планамі прафесар Наталля Абрашына-Жадаева. – Першы, Covid-19 і вакцынацыя насельніцтва. Другі – вірус палітычны, які закрануў усе сферы жыцця, і падзяліў час да выбараў і пасля іх.

Максім Баграцоў кажа, што платформа Сход — гэта магчымасць публічна выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю і атрымліваць зваротную сувязь ад выбарцаў.

— Буду браць удзел у абмеркаванні пытання аднаўлення праўды і справядлівасці ў Беларусі, а таксама ў дыскусіях па пераадоленні эканамічнага крызісу і кампенсацыі няздарных дзеянняў улад, якія бураць нават тыя пазітыўныя эканамічныя структуры якія атрымалася пабудаваць за доўгія гады рукамі беларусаў. 

Мікалай Страха расцэньвае Сход як альтэрнатыву сходу, які плануе праводзіць цяперашняя ўлада:

– Збіраюся падняць тэму канстытуцыйнай рэформы і пабудовы ў Беларусі прававой дэмакратычнай дзяржавы. Планую браць удзел у дыскусіі пра змены ў сістэме адукацыі, – расказвае Мікалай.

Знаёмцеся з першымі 50-ую народнымі дэлегатамі на shodbelarus.org і далучайцеся да іх, каб разам пабудаваць новую Беларусь.

Яшчэ навіны

Падзяліцца