Мінскі гарадскі суд прызнаў страйк «Беларуськалія» несапраўдным. У адказ на гэта стачкам «Беларуськалія» вырашыў ісці да канца і падаў скаргу ў суд. 

19-га студзеня ў 11.00 супрацоўнікі «Беларуськалія» у Вярхоўным судзе будуць бараніць сваё і так законнае права на страйк. Былы лідар стачкама МТЗ і сябра прэзідыума КР Сяргей Дылеўскі звярнуўся да сваіх калегаў са словамі падтрымкі:

 – Гэта праўда, што цяпер менш кажуць пра заводы і працоўных. Цяпер беларусы не прыходзяць  да прахадных, як гэта было ў жніўні. Але праўда і тое, што з моманту тых гарачых жнівеньскіх дзён у нас нічога не змянілася, – перакананы Сяргей. – Сябры, завадчане, я шчаслівы, што мы падтрымліваем і верым адзін у аднаго, таму што дакладна ведаем, што гэта наша моц.

Поўную версію звароту глядзіце ў відэа на YouTube КС.

Яшчэ навіны

Падзяліцца