#голасрады

6 і 7 верасня ў Мінску адбыліся незаконныя ператрусы, затрыманні і выкраданні актывістак Жаночых маршаў і мірных акцыў салідарнасці.

Сярод затрыманых аказаліся:
Сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыя Калеснікава
Эколаг Ірына Сухій
Мастачка Надзея Саяпіна
Журналістка Наста Захарэвіч
Фем-актывістка Аляксандра Курачкіна
Кіраўніца выканаўчага бюро Асамблеі НДА Станіслава Гусакова
Фатографка Вікторыя Харытонава і яе дачкі
Дзяўчына, якая 6-га верасня размалёўвала шчыты “Рубеж” (дадзеныя ўдакладняюцца)
Дзяўчына, якая была затрыманая і збітая яшчэ пасля выбараў, а 7.09 яе зноў забралі і адвезлі на Акрэсціна Марыя Гапонік

Раней затрыманням, ператрусу, арыштам і у некаторых выпадках высылцы з Беларусі падвяргаліся сябры Прэзідыума Каардынацыйнай Рады міжнародны медыятар, юрыст Лілія Ўласава і палітык Вольга Кавалькова, а таксама абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская і кіраўніца яе штаба Марыя Мароз.

На допыт у Следчы камітэт у якасці сведак па крымінальнай справе аб стварэнні Каардынацыйнай Рады выклікаліся сябры Каардынацыйнай Рады: лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч, сузаснавальніца “Маршыруй, дзетка!” Святлана Гатальская, доктар фізіка-матэматычных навук Наталля Абрашына-Жадаева і экспертка ў галіне культуры Аксана Зарэцкая.

Жанчыны сталі значнай рухаючай сілай мірных пратэстаў у Беларусі. Для таго как запалохаць удзельніц шматтысячных акцый, улады незаконна пагражаюць, арыштоўваюць і судзяць актывістак, якія цягам многіх гадоў рабілі свой унёсак у развіццё і росквіт Беларусі.

Фем-група Каардынацыйнай Рады заяўляе, што ўсе скарыстаныя меры груба парушаюць аснову і непарушнасць правоў чалавека і вядуць да прававога бязмежжа ў нашай краіне.

Мы лічым дзеянні ўладаў недапушчальнымі. Мы патрабуем спыніць ціск на удзельніц мірных акцый пратэсту і неадкладна вызваліць актывістак.

Мы таксама нагадваем, што 7.09 Каардынацыйная Рада зрабіла заяву, якую мы цалкам падтрымліваем і падзяляем.

Яшчэ навіны

Падзяліцца