Усебеларускі народны сход (УНС) запланавана на 11-12 лютага, але дагэтуль на афіцыйным сайце імпрэзы няма раскладу і спісу дэлегатаў гэтай «адкрытай» дыялогавай пляцоўкі.

Каардынацыйная Рада, Сумленныя людзі і Народнае антыкрызіснае кіраванне з’ядналі высілкі, каб сабраць інфармацыю, якую хаваюць ад беларусаў. Мы хочам даведацца праўды і зрабіць інфармацыю, якую маюць права ведаць беларусы, публічнай.

Калі вам вядомыя імёны дэлегатаў, парадак УНС, тэмы для абмеркавання антыканстытуцыйных рашэнняў за зачыненымі дзвярамі пад прыкрыццем народу ці яшчэ нешта, пра што павінны ведаць беларусы — запоўніце форму і раскажыце праўду

Разам мы збяром дадзеныя пра ўсё і пра ўсіх і яшчэ раз пакажам, што беларусы ўсё могуць зрабіць самі. Мы самі даведаемся, што спрабуюць прадставіць нам пад маркай дыялогавай пляцоўкі.

Калі ў вас ёсць сумленныя калегі, сябры, суседзі, каго «выбралі» дэлегатам падманнага сходу — прапануйце ім запоўніць форму і быць з народам.

Яшчэ навіны

Падзяліцца