У гэтым годзе мінскія чыноўнікі забаранілі беларусам праводзіць традыцыйнае шэсце з нагоды гадавіны аварыі на ЧАЭС. Чаму так адбываецца?

«Чарнобыльскі шлях» Лукашэнка забараняе з 1996 года. Прычына на паверхні – улады баяцца любых сімвалаў, якія могуць яднаць беларусаў. Размова ўжо нават не пра сцягі, гербы і лозунгі. Рэжым жорстка рэагуе нават на намёкі на нацыянальную прыналежнасць – спалучэнні колераў, беларускамоўныя выразы, белыя аркушы паперы.

«Чарнобыльскі шлях» – не проста марш памяці. Мітынгі 26 красавіка заўсёды суправаджаліся нацыянальнай сімволікай і ядналі беларусаў, якія дамагаліся не толькі здароўя, свету без ядзерных пагроз, але і свабоды і дэмакратыі.

У 1986 годзе з-за маўчання і хлусні чыноўнікаў пацярпелі тысячы людзей ва ўсім свеце. На жаль, мінулае адлюстроўваецца ў сучаснасці. Сёння тэрыторыя ЧАЭС замест таго, каб стаць закрытай зонай, стала парахавой бочкай у выніку расійскай агрэсіі ва Украіне.

Ці змірыліся з такой сітуацыяй беларусы? Не!

Пакуль у родных гарадах мірна збірацца небяспечна, беларусы ладзяць «Чарнобыльскія шляхі» ў Берліне і Вільні. Беларусы ў Беларусі тым часам удзельнічаюць у анлайн-дыскусіях, прабегах салідарнасці і «партызанскіх» акцыях. Беларусы робяць усё, што ад іх залежыць, каб вярнуць сабе свабоду і магчымасці, якіх іх пазбавіла шматгадовая дыктатура. Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Жыве вечна!

Еще новости

Поделиться

Меню