11 з 12 фігурантаў «Справы студэнтаў», у тым ліку сябра КР, моладзевая актывістка Алана Гебрэмарыам, атрымалі сёння 2,5 гады калоніі. Глеб Фіцнер, які прызнаў віну, атрымаў 2 гады калоніі. Такія тэрміны запытвала і абвінавачанне.

Экс-дацэнт МДЛУ, сябра КР Наталля Дуліна расказала, што адбывалася пасля абвяшчэння прысуду. Інтэрв’ю выкладчыка ў тэзісах:

 –  Мы ўсе разумелі, што іх не выпусцяць, але ў нашай фантазіі было месца думцы, што можа на паўгадкі хаця б менш. Прысуд, які ў дакладнасці супадае з запытам дзяржаўнага абвінаваўцы, даказвае, што суд нічога не вырашае. Гэта проста такая машына, якая выдае вынік, а вырашаецца ўсё зусім ў іншым месцы.

–  Я гаварыла з бацькамі і казала, што іх дзецям пашанцавала, таму што бацькі падтрымліваюць іх пазіцыю.

–  Бацькі казалі пра тое, што вельмі ганарацца сваімі дзецьмі і спадзяюцца, што гэта не зломіць іх дзяцей, а зробіць іх мацнейшымі.

–  Мы, вядома, павінныя цяпер падтрымаць іх, паказаць ім што, мы іх не забываем. Яны вялікія разумнікі, яны трымаліся выдатна, яны крычалі сваім блізкім, што любяць іх ужо пасля вынясення прысуду. Я думаю, што яны былі да ўсяго гэтага гатовыя. 

– Тое, што яны ёсць і тое, што яны такія, – гэта для нас вялікая надзея на тое, што ў нас ёсць шанс, у нас ёсць будучыня. Гледзячы на гэтых рабят, мы можам сказаць, што дзеля іх мы цяпер павінны зрабіць усё магчымае, каб і ў іх была гэта будучыня, і ва ўсіх нас.

Яшчэ навіны

Падзяліцца