Дайджэст навін ад Каардынацыйнай Рады за 14–20 снежня
Кожны дзень мы публікуем навіны пра працу КР і для вашага камфорту штотыдзень збіраем усё самае важнае ў адным посце. Давайце ўспомнім, чаго мы разам дамагліся на мінулым тыдні.
Атрымалі прэмію Сахарава
Падчас візіту ў Брусель па выпадку ўручэння прэміі Сахарава каманда КР правяла серыю сустрэч з дэпутатамі Еўрапарламента. Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі, Алесь Бяляцкі, Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў абмеркавалі на сустрэчах актуальныя пытанні па Беларусі.
Запусцілі Новы год Большасці: захапляючы марафон для ўсіх беларусаў
Хутка Новы год – сямейнае свята, а беларусы – гэта вялікая дружная сям’я. Запісвайце свае відэавіншаванне беларусам, публікуйце ў сеціве з хэштэгам #новыгодбольшасці, адпраўляйце ў @Zhivenovygod_bot, шукайце яго на Мапе Большасці і натхняйцеся іншымі віншаваннямі.
Самыя крэатыўныя відэа трапяць на святочны БЧБ-агеньчык, які пакажуць у навагоднюю ноч на YouTube-канале Сумленных Людзей.
#новыйгодбольшинства
#новыгодбольшасці
#HappyNewLifeBelarus
Сабралі першую статыстыку па ініцыятыве прадпрымальнікаў “За справу”
Штодзённа каманда ініцыятывы апрацоўвае мінімум 10 заявак з гісторыямі тых, хто пацярпеў праз палітічныя рэпрэсіі бізнесаў. Наша задача – сабраць усе факты незаконнага ціску на прадпрымальнікаў. Не маўчыце. Дзяліцеся сваімі гісторыямі, каб у будучым вінаватыя былі пакараныя і вашаму бізнесу была аказаная дапамога zadelo.co.
Каардынацыйная Рада – гэта мы. Разам мы даможамся ўсяго, аб чым марым.