КР прыняла рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці. Рэформу абмеркавалі ў першы дзень канферэнцыі «Новая Беларусь».

Якія змены чакаюць КР?

1. Пашырэнне функцый, сярод якіх:

— Арганізацыя адкрытых публічных дыскусій па грамадскіх пытаннях.
— Зацвярджэнне стратэгічных дакументаў дэмакратычных сіл.
— Фасілітацыя ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі дэмсіл.
— Міжнароднае супрацоўніцтва.
— Падрыхтоўка і абмеркаванне канцэпцый развіцця Беларусі пасля дэмакратычнага транзіту.

2. Уключэнне ў працу КР больш прадстаўнікоў дэмсіл і грамадскай супольнасці. Пашырэнне прадстаўніцтва адбудзецца праз дэлегаванне структурамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, а таксама праз кааптацыю самастойна вылучаных асобаў. Акрамя таго пры гатоўнасці тэхнічнага рашэння плануецца паўнавартаснае аднаўленне складу КР праз прамое адкрытае галасаванне на лічбавай платформе.

Каардынацыйная рада зацвердзіць працэдуру пашырэння і аднаўлення складу, а таксама новую колькасьць чальцоў да 1 верасня.

Еще новости

Поделиться