Камісія па справах студэнцтва

Аляксандр Паршанкоў

Кіраўнік камісіі

Камісія па справах студэнцтва – гэта орган КР, які выступае ў якасці абаронцы і адміністратара студэнцкай позвы ўнутры беларускіх дэмакратычных сіл. Мы спрабуем зразумець і адрэагаваць на праблемы і патрэбы студэнтаў і моладзі ў Беларусі і за яе межамі. Камісія па справах студэнцтва КР была створана рашэннем нарады фракцый 1 сакавіка 2023.

Наша асноўная задача – адстойваць інтарэсы і вырашаць праблемы студэнтаў на ўсіх даступных нам узроўнях. Каб дасягнуць пазітыўных змен, выявіць і вырашыць канкрэтныя праблемы мы супрацоўнічаем з прадстаўнікамі студэнцтва, актывістамі і арганізацыямі.

Асноўнымі напрамкамі працы Камісіі (згодна з задачамі) з’яўляюцца:

Мы выступаем у якасці палітычнага абаронцы інтарэсаў студэнтаў, адстойваючы іх правы і інтарэсы, спрабуем вырашаць праблемы. Мы вядзем дыялог з еўрапейскімі органамі кіравання ў галіне адукацыі, палітыкамі і іншымі зацікаўленымі бакамі, каб прыцягнуць увагу да важных праблем студэнтаў. З дапамогай даследаванняў, аналізу дадзеных і эфектыўнай камунікацыі мы імкнемся ўплываць на палітыку і рашэнні, якія непасрэдна ўплываюць на сучаснасць і будучыню беларускага студэнцтва. Асаблівая ўвага камісіі скіраваная на абарону інтарэсаў студэнтаў-палітвязняў, рэпрэсаваных студэнтаў.
Мы заахвочваем актыўнае ўцягванне студэнтаў у працэсы развіцця грамадзянскай супольнасці. Мы садзейнічаем стварэнню ўмоў для развіцця студэнцкіх аб’яднанняў, узнікненню новых ініцыятыў, якія дазваляюць студэнтам выказваць сваё меркаванне, прапаноўваць ідэі і прымаць удзел у фарміраванні ўласнага грамадзянскага вопыту.
Мы імкнемся да бесканфліктнага вырашэння пытанняў, таму абіраем шлях арганізацыі дыскусій, канферэнцый, форумаў, якія паспрыяюць дыялогу паміж усімі зацікаўленымі бакамі.

Падзяліцца