Праграма выбарчага спісу “Еўрапейскі выбар”
Выбарчы спіс “Еўрапейскі выбар” – гэта кааліцыя лідэраў меркаванняў, палітыкаў і актывістаў, аб’яднаных агульнай мэтай інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую прастору.
Мы выступаем за нацыянальнае адраджэнне і развіццё, падтрымліваем курс на рэформы, неабходныя для дасягнення ў Беларусі еўрапейскіх стандартаў і еўрапейскага ўзроўню жыцця.
Праграма дзеянняў выбарчага спісу “Еўрапейскі выбар” у Каардынацыйнай радзе:
прасоўванне Еўрапейскага выбару: ініцыяванне праграм падтрымкі Беларусі ў Еўрапейскім Саюзе, умацаванне дыпламатычнага дыялогу і развіццё кантактаў на ўзроўні інстытутаў і парламентаў для ўмацавання еўрапейскай інтэграцыі, замацаванне еўрапейскага выбару Беларусі ў палітыка-прававых дакументах ЕС;
распрацоўка рэформ: актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы і абмеркаванні праграм рэформ, накіраваных на пабудову ў Беларусі прававой дзяржавы і эфектыўнай эканомікі, якія адпавядаюць еўрапейскім стандартам;
падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій, ветэранаў і ваяроў: выкарыстоўваць свой патэнцыял і магчымасці для падтрымкі грамадзян, якія пацярпелі ад рэпрэсій і/ці прымалі ўдзел у абароне Украіны ад расійскай агрэсіі, дамагацца вызвалення палітычных зняволеных, дапамаць тым, хто выйшаў на волю і ветэранам баявых дзеянняў;
супрацоўніцтва дэмакратычных сіл: садзейнічаць каардынацыі і супрацоўніцтву паміж рознымі групамі дэмакратычных сіл на шляху пераходу Беларусі ад аўтарытарызму да дэмакратыі;
павышэнне мабільнасці беларусаў: садзейнічаць павелічэнню мабільнасці грамадзян Беларусі ў Еўропе, каб беларусы маглі свабодна перамяшчацца, вучыцца і працаваць у Еўропе, садзейнічаючы такім чынам паглыбленню ўзаемаразумення і культурнага абмену паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі;
адукацыйныя і культурніцкія ініцыятывы: ініцыяваць культурныя праграмы для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці і праграмы навучання для дэмакратычнай Беларусі ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі і найлепшымі практыкамі; стварэнне пляцоўкі для вырашэння пытанняў і праблем беларускага студэнцтва ў краіне і за яе межамі, паляпшэнне умоваў для беларускіх студэнтаў за мяжой;
празрыстасць і публічны дыялог: садзейнічаць празрыстасці працэсаў прыняцця рашэнняў у рамках Каардынацыйнай рады, публічнага абмеркавання і зацвярджэння важных для грамадства рашэнняў, рэгулярнай справаздачнасці;
фокус на актуальных праблемах: выкарыстоўваць платформу Каардынацыйнай рады для прыцягнення ўвагі да актуальных для беларусаў праблемаўі пошуку шляхоў іх вырашэння.
Мы выступаем за канструктыўнае супрацоўніцтва з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, дэмакратычнымі палітычнымі партыямі, з усімі арганізацыямі, якія выступаюць за незалежнасць Беларусі, дэмакратычныя перамены і еўрапейскі выбар.
Галасуйце за “Еўрапейскі выбар”! #ЕўрапейскіВыбар
Спіс чальцоў

