Блок Пракоп’ева — Ягорава

ПРАГРАМА БЛОКА ПРАКОП’ЕВА-ЯГОРАВА

Мы бачым сябе як частку нацыянальна-вызвольнага Руху Беларусі, які выказвае інтарэсы прыхільнікаў дэмакратычнага шляху развіцця краіны. Пры гэтым мы прызнаем экстэрытарыяльную прыроду грамадзянскай нацыі Беларусі, дзе беларусы замежжа з'яўляюцца неад'емнай часткай беларускага народа.

Каштоўнасці і прынцыпы

Мы бачым сябе як частку нацыянальна-вызвольнага Руху Беларусі, які выказвае інтарэсы прыхільнікаў дэмакратычнага шляху развіцця краіны. Пры гэтым мы прызнаем экстэрытарыяльную прыроду грамадзянскай нацыі Беларусі, дзе беларусы замежжа з'яўляюцца неад'емнай часткай беларускага народа.

Мы заяўляем пра свае намеры, накіраваныя на ўсталяванне паўнаты ўлады беларускай грамадзянскай нацыі ў сваёй краіне. Гэта ўключае як арганізацыю дзяржавы і яе інстытутаў на дэмакратычных падставах, так і вызначэнне нашага месца ў сусветнай супольнасці з улікам нашай культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці.

Для нас найважнейшым прыярытэтам з'яўляецца незалежнасць Беларусі як сучаснай еўрапейскай нацыянальнай дзяржавы. Мы прызнаем, што беларуская грамадзянская нацыя з'яўляецца паўнапраўнай часткай еўрапейскай сям'і нацый і імкнёмся да ўстанаўлення палітычнай асацыяцыі з ЕС.

Будучае існаванне і нармальнае развіццё незалежнай беларускай дзяржаўнасці немагчымыя без ліквідацыі пастаяннай пагрозы з боку імперыі-Расіі. Расія мусіць быць дэ-імперыялізаваная, але гэты працэс будзе цалкам завершаны толькі пры ўмове вываду з-пад расейскага кантролю ўсіх краін былога СССР.

Мы прызнаем, што нацыянальныя інтарэсы Беларусі цесна звязаныя з незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай Украінай. Украіне таксама неабходная незалежная і дэмакратычная Беларусь. Мы падтрымліваем Украіну ў яе імкненні да адрыву ад імперскага ўплыву і лічым яе поспехі на дэмакратычным шляху важнымі для ўсяго рэгіёну.

Мы прызнаем, што вайна Украіны з імперыяй-Расеяй з'яўляецца і нашай вайной, і лічым сваёй задачай аказваць усемагчымую падтрымку ўкраінскаму народу. Наша агульная мэта — скасаванне пагрозы з боку імперыі-Расеі для нашых краін назаўжды. Для дасягнення гэтай мэты нам неабходна пабудаваць цесныя стратэгічныя адносіны з Украінай.

Сітуацыя дэмакратычных сіл

У дэмакратычных сілах Беларусі існуе разнастайнасць арганізацый і структур, кожная з якіх мае свае тактычныя падыходы да дасягнення агульнай мэты — дэмакратызацыі краіны.

Гэтая сітуацыя прыводзіць да раздробненасці і раз'яднанасці, што зніжае давер з боку грамадства і прыводзіць да страты падтрымкі ад звычайных беларусаў. Грамадзянам Беларусі і міжнародным партнёрам робіцца складана разумець мэты і планы дэмакратычных сіл.

Сілам, якія змагаюцца за Новую Беларусь супраць рэжыму Лукашэнкі, патрабуецца перазагрузка і новы імпульс. Гэтага можна дамагчыся з дапамогай новага складу Каардынацыйнай рады — прадстаўнічага органа ўсіх палітычна актыўных беларусаў.

КР зробіцца такім органам, калі ў яе будзе абраная "крытычная маса" актыўных палітыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У тым ліку і тых, хто са зброяй у руках працягвае змагацца за нашу агульную будучыню.

Мы мусім вярнуць адкрытую, публічную палітыку ў лагер дэмакратычных сіл. Без публічнай палітыкі дэградуюць нават самыя добранамераныя палітычныя дзеячы.

Рэформа Каардынацыйнай рады і развіццё публічнай палітыкі з'яўляюцца пачатковымі крокамі для вызвалення Беларусі ад расейскага ўплыву і ўсталявання дэмакратычнай формы кіравання. Гэтыя мэты могуць быць дасягнутыя праз фарміраванне нацыянальна-вызвольнага руху, якія аб'ядноўвае розныя палітычныя сілы і грамадскія групы.

Праграма блока на два гады (асноўныя тэзісы)

1. Будаўніцтва палітычнага цэнтра сілы. Развіццё інфраструктуры палітычнага руху і стварэнне цэнтра каардынацыі дэмакратычных сіл на аснове новай Каардынацыйнай рады.

2. Арганізацыя масавага беларускага руху ў эміграцыі. Падтрымка і актывізацыя беларускіх супольнасцяў за мяжой для фарміравання салідарнасці і мабілізацыі нацыянальнага патэнцыялу.

3. Пераход дэмсіл на самафінансаванне (“кававы збор”). Ўкараненне механізмаў фінансавай незалежнасці і падтрымкі палітычнага руху праз рэгулярныя ўнёскі.

4. Скасаванне лішніх палітычных сутнасцяў. Аптымізацыя структуры і аб'яднанне дублюючых арганізацый для паляпшэння каардынацыі i выкарыстання рэсурсаў.

5. Арганізацыя пастаяннага прадстаўніцтва ў Вашынгтоне. Усталяванне доўгатэрміновых сувязяў з міжнароднымі партнёрамі і павышэнне эфектыўнасці дыпламатычнай працы.

6. Стратэгічны дыялог з Украінай. Развіццё стратэгічнага партнёрства з Украінай на аснове агульных каштоўнасцяў і інтарэсаў. Пашырэнне ўзаемадзеяння беларускіх дэмакратычных сіл і Украіны для супрацьдзеяння экзістэнцыяльным пагрозам з боку імперыі-Расіі і забеспячэння незалежнасці нашых краін.

7. Падрыхтоўка і навучанне новых кіраўніцкіх эліт. Развіццё адукацыйных праграм для фарміравання новага пакалення палітычных лідэраў і прафесійных кіруючых кадраў.

8. Фінансавая дапамога сем'ям палітычных зняволеных.Забеспячэнне матэрыяльнай падтрымкі сем'яў удзельнікаў палітычнай барацьбы і тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій.

9. Сацыяльная абарона ветэранаў вайны. Стварэнне і рэалізацыя праграм па сацыяльнай і медыцынскай падтрымцы ўдзельнікаў ваеннай барацьбы за дэмакратыю і свабоду.

Дадатковыя і пашыраныя тэзісы праграмы:

Адкрытая палітыка. Мы працягнем практыку адкрытых парламенцкіх слуханняў у Каардынацыйнай радзе па важных пытаннях дзейнасці дэмакратычных сіл, уключаючы справаздачы Аб'яднанага пераходнага кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай.

Палітычныя вязні. Вызваленне палітычных зняволеных будзе прыярытэтам нашай палітычнай праграмы. Мы будзем актыўна шукаць магчымасці і эфектыўныя падыходы з нашымі заходнімі партнёрамі і палітыкамі для вызвалення беларускіх палітвязняў, а таксама аказання дапамогі і падтрымкі іх сем'ям.

Незалежная сістэма фінансавання. Мы прапануем усталяваць устойлівую і незалежную фінансавую аснову для дэмакратычных сіл, якая будзе кантралявацца прадстаўнічым органам з абавязковай справаздачнасцю. Гэта можа ўключаць агульныя зборы, прамыя мэтавыя зборы сродкаў для маючых патрэбу, інвеставанне, стварэнне кас узаемадапамогі, кааператыўных арганізацый, дзе прадстаўнічы орган будзе дзейнічаць яе гарант іх эфектыўнага выкарыстання.

Падтрымка беларусаў. Мы будзем імкнуцца да таго, каб прадастаўляць палітычную падтрымку грамадзянам Беларусі, незалежна ад іх месцазнаходжання, у вырашэнні іх надзённых праблем і абароне іх правоў. Для гэтага мы створым бяспечны і прамы канал сувязі грамадзян з Каардынацыйнай радай для хуткага атрымання зваротнай сувязі. Мы таксама ўсталюем сістэму аператыўнай сувязі паміж арганізацыямі і групамі грамадзянскай супольнасці Беларусі і членамі Каардынацыйнай рады ад блока Пракоп'ева-Ягорава.

Падтрымка добрасумленнага беларускага бізнесу. Добрасумленны беларускі бізнес — гэта паняцце, якое апісвае прадпрыемствы і прадпрымальнікаў, што працуюць у адпаведнасці з законамі і нормамі этыкі, прытрымліваюцца празрыстых дзелавых практык і не атрымліваюць нярыначныя ільготы ці прэферэнцыі ад дзяржавы або іншых структур.

Для аддзялення добрасумленнага бізнесу ад нядобрасумленнага мы створым і будзем папаўняць "чорны" спіс прадпрыемстваў, як дзяржаўных, так і прыватных, якія атрымліваюць нярынкавыя ільготы ці ажыццяўляюць дзейнасць у супярэчнасці з законам і этычнымі нормамі.

Мы будзем падтрымліваць і садзейнічаць "добрасумленным" бізнэсам, забяспечваючы ім неабходныя ўмовы для развіцця і абароны іх інтарэсаў. У той жа час мы будзем прымаць меры па абмежаванні ці спынення адносін з прадпрыемствамі, уключанымі ў "чорны" спіс, і выступаць за справядлівасць і празрыстасць у бізнес-асяроддзі.

Мы таксама будзем абараняць беларускіх прадпрымальнікаў ад дыскрымінацыі "па пашпарце" шляхам збору інфармацыі пра такія выпадкі і афіцыйнага ўзаемадзеяння з мясцовымі ўладамі для прадухілення парушэнняў і забеспячэння роўных магчымасцяў для ўсіх прадпрымальнікаў.

Пашырэнне візавых магчымасцяў для беларусаў. Мы распрацуем і будзем праводзіць у жыццё праграму пашыраных візавых магчымасцяў для беларусаў, уключаючы прадстаўнікоў добрасумленнага бізнесу, грамадзянскай супольнасці, прафесійных груп і дзеячаў культуры, на аснове дагавора пра спрашчэнне візавага рэжыму з ЕС.

Канцэпцыя рэформы адукацыі. Мы плануем распрацаваць і прадставіць канцэпцыю і праграму рэформы адукацыі, актыўна праводзячы грамадскія абмеркаванні пра ключавыя аспекты рэформы, такіх як даступнасць адукацыі, яго якасць, пытанні ідэалагічнага складніка, падрыхтоўкі кадраў, узаемадзеяння адукацыі з рынкам працы, сучаснага зместу адукацыі.