Фракцыі

Першаснай і асноўнай формай узаемадзеяння дэлегатаў з'яўляецца фракцыя. Для павышэння эфектыўнасці працы Каардынацыйнай рады фармалізаваныя ўзаемадзеянні груп дэлегатаў могуць ажыццяўляцца таксама праз працоўныя групы і камісіі. 



Фракцыя — гэта група дэлегатаў, якія аб'ядналіся для павышэння выніковасці і эфектыўнасці дзейнасці Каардынацыйнай рады ў дасягненні яе мэтаў. Першапачатковыя назвы, колькасць і персанальны склад фракцый адпавядаюць назвам, колькасці і персанальнаму складу выбарчых спісаў, якія атрымалі месцы ў Каардынацыйнай радзе. Дэлегаты могуць свабодна пераходзіць з адной фракцыі ў іншую, выходзіць з фракцыі і не ўваходзіць ні ў адну фракцыю, а таксама ліквідаваць фракцыю па рашэнні большасці яе членаў. Стварэнне новых і аднаўленне ліквідаваных фракцый не дапускаецца. Назва фракцыі можа быць зменена па рашэнні большасці яе членаў, але не часцей, чым адзін раз у шэсць месяцаў.