Камісія па адукацыі і навуцы
Задачамі Камісіі з'яўляюцца:
1. Фармуляванне і абмеркаванне мэт і задач палітыкі дэмакратычных
сіл Беларусі ў сферы адукацыі і навукі.
2. Распрацоўка і ўзгадненне праектаў па рэфармаванні сферы адукацыі
і навукі.
3. Садзейнічанне і каардынацыя намаганняў па арганізацыі дапамогі
настаўнікам, выкладчыкам і вучоным - ахвярам палітычных
рэпрэсій;
4. Прасоўванне і каардынацыя намаганняў па арганізацыі дапамогі
беларускай моладзі ў атрыманні якаснай вышэйшай адукацыі;
5. Падтрымка і каардынацыя арганізацыі альтэрнатыўнай і дадатковай
адукацыі ў Беларусі і за яе межамі;
6. Садзейнічанне і каардынацыя арганізацыі навуковых даследаванняў;
7. Устанаўленне трывалых сувязей з парламенцкімі камісіямі і
грамадскімі арганізацыямі краін, дружалюбных да беларускага
дэмакратычнага руху.
8. Садзейнічанне і каардынацыя экспертнай і праектнай дзейнасці ў
сферы адукацыі, навукі і інавацый.
9. Садзейнічанне фарміраванню кансэнсусу паміж усіх актараў сферы
адукацыі і навукі адносна асноўных прынцыпаў і асноўных
напрамкаў адукацыйнай, навуковай і інавацыйнай палітыкі.
Камісія па адукацыі і навуцы мае наступныя паўнамоцтвы:
1. Прадстаўляць Каардынацыйную раду ў адносінах з іншымі
структурамі беларускай грамадзянскай супольнасці пры
абмеркаванні пытанняў, якія тычацца сферы адукацыі, навукі і
інавацый;
2. Прадстаўляць Каардынацыйную раду ў адносінах з парламенцкімі
камісіямі і грамадскімі арганізацыямі дружалюбных да беларускага
дэмакратычнага руху краін пры абмеркаванні пытанняў, якія
тычацца сферы адукацыі, навукі і інавацый.
3. Арганізоўваць слуханні на пасяджэннях Каардынацыйнай рады, а
таксама ў публічнай прасторы па пытаннях, якія тычацца сферы
адукацыі, навукі і інавацый.
4. Арганізацыя іншых мерапрыемстваў, накіраваных на каардынацыю
пытанняў, звязаных з адукацыяй, навукай і інавацыямі.
5. Заказваць ці самастойна ажыццяўляць экспертную і даследчую
дзейнасць у сферы адукацыі, навукі і інавацый.
6. Весці ўнутраную і знешнюю перапіску, фарміраваць і накіроўваць
запыты на афіцыйным бланку Камісіі Каардынацыйнай рады
Беларусі.
Тэрмін паўнамоцтваў Камісіі па адукацыі, навуцы і грамадскай думцы
абмежаваны тэрмінам паўнамоцтваў Каардынацыйнай рады 3-га
склікання.
Дэлегат_ки
Накіраваць зварот
Мы пастараемся як мага хутчэй адказаць на ваш зварот. Каб атрымаць зваротную сувязь калі ласка пазначце кантакт для сувязі.