Камісія па пытаньнях Статута
Абгрунтаваньне і мэта: Камісія неабходна для ўрэгуляваньня канфліктаў пры спрэчных трактоўках дакумэнтаў Каардынацыйнай Рады.
Задачы:
- праверка па запыце прапаноў на галасаваньні ў Каардынацыйнай Радзе;
- тлумачэньне пунктаў Статута і іншых дакументаў Каардынацыйнай Рады;
- збор прапановаў зьменаў у Статут і іншыя дакументы Каардынацыйнай Рады.
Профіль: зьмешаны, пастаянная.
Тэрмін: да канца кадэнцыі Каардынацыйнай Рады ІІІ скліканьня.
Права на вядзеньне вонкавай і ўнутранай перапісцы.
Справаздача: першае Агульнае Паседжаньне кожнага квартала.
Выключныя паўнамоцтвы Камісіі па пытаньнях Статута й іншых унутраных дакумэнтах Каардынацыйнай Рады:
- Правяраць на прадмет адпаведнасьці Статуту праекты нарматыўна-прававых актаў, якія распрацаваны іншымі органамі і сябрамі Каардынацыйнай Рады па іх запыце.
- Акумуляваць, абмяркоўваць і фармуляваць прапановы па зьмяненьні і дапаўненьні Статута і іншых дакумэнтаў Каардынацыйнай рады.
- Прымаць заключэньні аб тлумачэньні палажэньняў Статута або іншых нарматыўна-прававых актаў Каардынацыйнай Рады па запытах кіруючых органаў, камісіяў і фракцыяў Каардынацыйнай Рады.
- Прымаць заключэньні па сытуацыях, якія патрабуюць экспэртызы на адпаведнасьць нарматыўна-прававым актам Каардынацыйнай Рады па запытах кіруючых органаў, камісіяў і фракцыяў Каардынацыйнай Рады.
Дэлегат_ки
Накіраваць зварот
Мы пастараемся як мага хутчэй адказаць на ваш зварот. Каб атрымаць зваротную сувязь калі ласка пазначце кантакт для сувязі.