Прынята 11 чэрвеня 2024 года на Агульным пасяджэнні Каардынацыйнай рады Беларусі

  1. Мандаты дэлегатаў Каардынацыйнай Рады размяркоўваюцца сыходзячы з рашэння Выбарчай каміссіі аб канчатковых выніках выбараў.
  2. Тэрмін мандата дэлегата Каардынацыйнай Рады вызначаецца тэрмінам дзеяння склада Каардынацыйнай рады на які дадзены дэлегат быў абраны.
  3. Делегат Каардынацыйнай рады можа мець толькі адзін мандат.
  4. У выпадку калі пры размеркаванні мандатаў высвятляецца, што кандыдат ад выбарчага суб’екта не можа быць дэлегатам Каардынацыйнай рады сыходзячы з дзеючага Статута Каардынацыйнай Рады, то кандыдату даёцца два тыдні на вырашэнне канфлікта. У гэты перыяд мандат делэгата прыпынены і дэлегат не мае права голасу. У выпадку калі канфлікт не быў вырашаны ў пазначаны тэрмін, дэлегат пазбаўляецца свайго мандата.
  5. У выніку пазбаўлення мандата, выбыцця дэлегата па абъектыўных прычынах ці дабравольнай адмовы ад мандата, передача мандата ажыцяўляецца аўтаматычна наступнаму па нумару кандыдату ў спісе выбарчага суб’екта.
  6. Мандат можа быць переданы кандыдату ў спісе толькі таго выбарчага суб’екта, ад якога гэты кандыдат быў абраны.

11 чэрвеня 2024 года