Чым даўжэй працягнецца крызіс, тым большую цану давядзецца заплаціць нашай эканоміцы і кожнаму з нас

Апублікавана:
03.09.2020, 12:09

#голасрады

Ціск сілавых органаў на бізнес і грамадзянскае грамадства можа прывесці да разбурэння эканомікі і страты незалежнасці краіны.

Учора 2.09.2020 супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі прыйшлі з ператрусам у мінскі офіс вядомай ІТ-кампаніі PandaDoc. Сёння стала вядома, што супраць топ-менеджара кампаніі Віктара Куўшынава ўзбуджана крымінальная справа.

Ёсць сур’ёзныя падставы меркаваць, што ўсе гэтыя дзеянні звязаныя з грамадзянскай актыўнасцю сузаснавальніка PandaDoc Мікіты Мікады, які прапаноўвае дапамогу звольніўшымся пасля выбараў у Беларусі супрацоўнікам АМАПа і іншых сілавых структур.

Каардынацыйная Рада расцэньвае гэты інцыдэнт як працяг ціску на грамадзян Беларусі з актыўнай грамадскай пазіцыяй.

Кампанія PandaDoc зьяўляецца рэзідэнтам ПВТ. Сярод яе інвестараў – венчурны фонд Microsoft, ЕЮРР і іншыя аўтарытэтныя ва ўсім свеце структуры. Падобныя дзеянні дзяржорганаў наносяць наймацнейшы ўдар па рэпутацыі Беларусі як “ІТ-краіны”, правакуюць адток талантлівых прадпрымальнікаў, спецыялістаў і капіталаў з краіны. Бо відавочна, что сучасныя інтэлектуальныя бізнесы не робяцца ў атмасферы страха, рэпрэсій і гвалту.

Пераследуючы грамадзян па палітычных матывах замест таго, каб весці цывілізаваны дыялог, улада наносіць найсур’ёзнейшы ўдар па эканоміцы Беларусі і інвестыцыйнаму клімату, дэманструе поўную безадказнасць у адносінах да будучыні краіны.

У той жа час падобныя дзеянні робяць відавочным для большасці разважных людзей (у тым ліку і для разумных супрацоўнікаў дзяржаўных органаў) тое, што палітычны крызіс у краіне павінны быць вырашаны як мага хутчэй. Чым даўжэй ён працягнецца, тым большую цану давядзецца заплаціць нашай эканоміцы і кожнаму з нас.