Дайджэст навін ад КР за тыдзень
Падводзім вынікі тыдня з 12 па 18 кастрычніка 2020 года.
Кожны дзень працоўныя групы Каардынацыйнай Рады працуюць на выгоду новай Беларусі. Мы ствараем розныя ініцыятывы, распрацоўваем пакеты дакументаў, запускаем дабрачынныя акцыі. Зараз кожны тыдзень мы будзем падводзіць вынікі нашай працы ва ўсіх кірунках і падзяляцца імі з вамі. Пачынаем проста зараз.
12 кастрычніка запусцілі ініцыятыву па мясцовым самакіраванні
Рэгіянальная група КС супольна з супольнасцю «Сумленныя людзі» запусціла ініцыятыву па мясцовым самакіраванні — КОТГСам. Мы сабралі пакет дакументаў, падрыхтавалі інструкцыю па стварэнню КОТГСсаў і стварылі чат, дзе можна атрымаць кансультацыю. За першы тыдзень працы за кансультацыяй звярнуліся 200 чалавек.
Да 14 кастрычніка арганізавалі дабрачынную акцыю «Паштоўкі маці палітзняволеным»
Група КС па палітзняволеным і правах чалавека запусціла праект паштовак для маці, чые дзеці цяпер у няволі па палітычных матывах. 500 беларусаў падтрымалі баявы дух матуль палітвязняў у Дзень маці.
Падвялі вынікі працы чат-бота «Мара»
Тры тыдні таму група Каардынацыйнай Рады па падтрымцы бізнесу запусціла чат-бот «Мара» — віртуальны памочнік для пацярпелых ад рэпрэсій. Мы сабралі ў ім усе праграмы дапамогі і падтрымкі пацярпелым ад рэпрэсій улад. За тры тыдні чат-бот дапамог больш за 1000 чалавек.
Дапамаглі 300 людзям далучыцца да незалежных прафсаюзаў Беларусі
Каманда «Прафсаюз Online» працягвае дапамагаць людзям выходзіць з дзяржаўных прафсаюзаў. За мінулы тыдзень 300 чалавек далучыліся да чатырох незалежных прафсаюзаў Беларусі. Таксама каманда дапамагае студэнтам выйсці з БРСМ і арганізаваць незалежныя прафсаюзы ва ўніверсітэтах. Чытайце навіны праекта ў Тэлеграме і задавайце пытанні чат-боту.
Таксама працягвае працу група «Хрысціянскае бачанне»
Каманда падтрымлівае вернікаў, якія падпалі пад пераслед, і публічна выказвае сваю пазіцыю на падзеі ў грамадстве.
Каардынацыйная рада — гэта мы! Працягваем працу і ўпэўнена будуем новую Беларусь!