Каардынацыйная Рада – уладзе: трэбы сыходзіць са сцежкі вайны на сцежку мірных перамоваў
Сёння, 3.09 ў адносінах да сябраў Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага было вынесенае новае судовае рашэнне аб адміністрацыйным арышце – яшчэ на 15 сутак. Лілія Ўласава таксама застаецца затрыманай.
Каардынацыйная Рада працягвае працу, але таксама мы патрабуем спыніць ціск. Мы заклікаем да дыялогу і вырашэнню рэальна наспеўшых канфліктаў і пагроз.
#голасрады
«Улада спрабуе знізіць пратэстны настрой у беларускім грамадстве, падаючы сігналы вайны. Параіць такое маглі толькі генералы, якія ўсе пытанні прывыклі вырашаць з пункту гледжання сілы. Что выйшла з такіх парад, мы ўжо бачылі. Ад дзеючай улады адвярнуліся нават тыя, хто да існуючага парадку рэчаў ужо прызвычаіўся.
Арышты, крымінальныя справы, шэльмаванне і запалохванне незадаволеных – гэта ўсё сігналы вайны. Спадзявацца, што арыштаваўшы лідараў, атрымаецца спыніць пратэсты, – гэта тое самае, што маляваць на выбарах 80% падтрымкі «прэзідэнту АМАПа», – гэта значыць яшчэ больш злаваць людзей.
Дыялог – адзінае правільнае рашэнне ў склаўшайся сітуацыі і адзіна магчымае выйсце з палітычнага крызісу. А значыць, Лукашэнку варта было б не набіраць новых палітвязняў, а вызваляць тых, хто ўжо ёсць, і пачынаць дыялог. Трэба зыходзіць са сцежкі вайны на сцежку мірных перамоў».