Каардынацыйная Рада: Заява
У сувязі з публічнай заявай генеральнага пракурора А.В.Канюка аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 361 КК РБ па факце стварэння Каардынацыйнай рады, лічым неабходным яшчэ раз пацвердзіць, што мэты Каардынацыйнай рады і спосабы дасягнення гэтых мэтаў выразна выкладзеныя ў Рэгламенце Каардынацыйнай рады і прынятай рэзалюцыі.
Усе мэты і спосабы з’яўляюцца законнымі і заснаваныя на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Сябры Каардынацыйнай рады не распаўсюджвалі заклікаў да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, або ажыццяўлення акта тэрарызму або дыверсіі, або да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.