КР настойвае на поўным вызваленні ЎСІХ палітзняволеных

Апублікавана:
21.10.2020, 11:45

Апошнім часам мы назіраем працэс змены меры спынення палітычным зняволеным. Пад маркай вызвалення пад хатні арышт выйшлі сем чалавек, у тым ліку – сябар Прэзідыума КР, найвядомейшы юрыст Беларусі і заснавальніца медыяцыі ў нашай краіне Лілія Уласава.

Але змена меры спынення – не вызваленне! Гэта толькі змена ўмоў утрымання. Гэта толькі няспрытная імітацыя, ілюзія, мэта якой – увесці грамадства ў зман.

Вызваленне – гэта поўнае і безумоўнае спыненне свядома незаконна ўзбуджаных крымінальных спраў і крымінальнага пераследу ўсіх палітычных зняволеных.

Нагадваем: пакуль ніводная крымінальная справа не спынена. Ніводнае абвінавачанне не знята.

Каардынацыйная Рада паслядоўная ў сваіх патрабаваннях:

  • спыненне палітычнага пераследу грамадзянаў, узбуджэнне крымінальных спраў і прыцягненне вінаватых да адказнасці;
  • вызваленне ЎСІХ палітычных зняволеных;
  • правядзенне новых выбараў па міжнародных стандартах з новым складам камісій па выбарах усіх узроўняў, уключаючы ЦВК.