Лілія Уласава – сапраўдны баец
Лілія Уласава — таленавіты юрыст і прызнаны медыятар, але, самае галоўнае, добры і сумленны чалавек. Лілія – заснавальніца першай прыватнай юрыдычнай фірмы ў Беларусі. За свае асабістыя якасці і высокі прафесіяналізм яна і была высунута ў Прэзідыум Каардынацыйнай Рады. Лілія імкнулася наладзіць дыялог з уладай і разам шукаць выйсце з эканамічнага і сацыяльнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.
Лілія Уладзіміраўна — сапраўдны баец і нават у няволі захоўвае спакой і не губляе надзеі на будучыню. З 31 жніўня яна застаецца пад вартай. Калегі адклікаюцца пра яе як пра патрыёта сваёй краіны і вельмі прыстойнага чалавека, і не бачаць падстаў для падобнай меры спынення волі.
Каардынацыйная Рада патрабуе спыніць незаконны пераслед сумленных і прыстойных людзей і вызваліць з-пад варты ўсіх беспадстаўна затрыманых.
А вы заўсёды можаце падтрымаць Лілію, напісаўшы ліст па адрасе СІЗА-1, вуліца Валадарскага, 2, Мінск, 220030.