Максім Баграцоў, сябра асноўнага склада КР
«Надзвычай перажываю з-за таго, што неабгрунтаваныя затрыманні працягваюцца: толькі на гэтым тыдні Максім, Маша, Ілля і іншыя. Праўда і большасць — за намі, і гэта, вядома, надае сіл.
Немагчыма ўявіць сабе, як юрысты з вышэйшай адукацыяй са Следчага камітэта і іншых органаў адчуваюць сяб, выконваючы свядома злачынныя загады ці ігнаруючы відавочнае парушэнне закона – яны ж за нечым пайшлі ў прафесію: ці наўрад, каб здзяйсняць злачынствы.
Разумныя людзі кажуць, што ёсць Артыкул 397 (свядома незаконнае затрыманне ці зняволенне пад варту).
А эканоміка, тымчасам, коціцца ўніз. Некаторыя кажуць, што і гэта не хвалюе сілавыя ўстановы, але я зноў жа не магу ў галаве паскладаць як гэта можа быць — яны ж таксама тут жывуць.
Я ўпэўнены што Каардынацыйная Рада працягне працу. Гэтаксама як і групы грамадскіх актывістаў, якія ўзнікаюць самі па сабе, як грыбы пасля дажджу. Арыштоўваць асобных людзей у пошуку галоўных, ціск і такое выяўнае грэбаванне да законаў і праў — гэта бессэнсоўнае марнаванне часу. Гэта народная хваля пратэсту супраць несправядлівасці — хвалі сцяць галаву немагчыма. Усіх немагчыма пасадзіць ці вывезці ў нейтральную зону на мяжы.