Мы – тыя, хто хоча дамовіцца. Прэс-канферэнцыя каардынацыйнай рады

Апублікавана:
24.08.2020, 15:49

24 жніўня прайшла прэс-канферэнцыя Каардынацыйнай рады. На пытанні журналістаў адказвалі Лілія Ўласава, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак. Прыводзім галоўныя тэзісы выступленняў.

Лілія Ўласава:

Я хачу нагадаць, што ад пачатку Каардынацыйная Рада (далей – КР) у сваёй першай рэзалюцыі заявіла аб тым, што мы не маем палітычнае мэты атрымаць уладу. Мы грамадзянская платформа, дзе аб’ядноўваюцца разнастайныя слаі насельніцтва. І мэта наша адна – арганізацыя мірнага дыялогу з уладай для таго, каб абмеркаваць крызісную сітуацыю, якая склалася ў Беларусі.

Разам з тым на нас аказваюць ціск. Сёння раніцай былі затрыманыя два сябры Прэзідыума: Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі. Іх абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэнні. Мяне сёння выклікаюць у тры гадзіны ў Следчы камітэт. Мы лічым, што гэтыя дзеянні ўладаў абсалютна незаконныя, мы перамоўцы, мы тыя людзі, з якімі можна зараз абмяркоўваць сітуацыю, што склалася ў краіне, тым больш, што Еўрапейскі Савет прасіў забяспечыць сябрам Рады пэўныя гарантыі бяспекі. Тым не менш, гэтыя просьбы ігнаруюцца і на нас аказваецца ціск.

Максім Знак:

Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які абараняе сваю пазіцыю, можа рабіць мноства законных, мірных дзеянняў для таго, каб яго голас пачулі, для таго, каб тыя падзеі, якія адбыліся, былі паўнавартасна даследаваны. Я не буду распавядаць аб усіх законных спосабах, спынюся толькі на адным – на працэдуры, якой можна і нужна карыстацца. Гэта працэдура адклікання дэпутата – депутатов как Парламента, так і местных советов.

Дэпутат з’яўляецца прадстаўніком народа. У сітуацыі, калі адбыліся прэзідэнцкія выбары, і зараз ёсць гэтак шмат пытанняў да іх арганізацыі, Парламент фактычна застаецца тым органам, які можа і павінен выказваць сваю пазіцыю, прадпрымаць тыя меры, што прадугледжаныя Канстытуцыяй, для таго каб вырашыць наяўную сітуацыю. таму мы звярталі ўвагу, што любыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія страцілі давер да свайго дэпутата,  альбо бачаць, што дэпутат не выконвае свае абавязкі, у адпаведнасці з заканадаўствам могуць ініцыяваць адкліканне свайго дэпутата. Гэта вельмі няпростая працэдура. Мы ізноў вымушаны распавядаць аб тым, што у нас выбарчае заканадаўства агулам няпростае, ёсць фармальные працэдуры, ёсць дазваляльныя працэдуры. Але, як мы казалі пачынаючы яшчэ з мая: калі шлях складаны, гэта не азначае, што па яму не варта ісці.

Дзеянні, якія неабходна рабіць, – яны простыя і панятныя, яны ўказаны ў заканадаўстве, яны цалкам правамерныя, і тым, хто будзе гэта рабіць, ніякіх прэтэнзій з пункта гледжання дзеючага заканадаўства, прад’явіць нельга. Як гэта выглядае ў агульным выглядзе? Падрабязныя інструкцыі ўжо публікуюць грамадзянскія ініцыятывы і нават створаныя формы для аўтаматычнай падрыхтоўкі дакументаў, гэта значыць, што ўсім гэтым займаецца не КР, і тым не менш, мы бачым, што працэс ужо запушчаны, людзі ўжо займаюцца гэтым пытаннем.

Як гэта выглядае агульным чынам? Спачатку збіраюцца заявы – не менш 150 выборцаў пэўнага округа, калі мы вядзем гаворку пра Палату прадстаўнікоў. Яны кажуць: “Мы хочам узняць пытанне аб адкліканні дэпутата”. Яны накіроўваюць гэтую заяву ў мясцовы Савет Дэпутатаў. Потым мясцовы Савет павінен узгадніць час і месца сходу выборцаў і запрасіць самога дэпутата. Аб часе і месцы сходу паведамляецца за 10-30 дзён. На сходе прысутнічае не менш за 300 выборцаў, якія вырашаюць пытанне: запускаць працэдуру ці не запускаць. Афармляецца ініцыятыўная група. Цэнтральная камісія яе рэгіструе. Пачынаецца збор подпісаў за адкліканне дэпутата. Гэтаксама, як у прэзідэнцкай кампаніі, збіраюцца подпісы, яны потым правяраюцца, а пасля прызначаецца галасаванне.

Працэдура даволі грувасткая, тым не менш, яна распісаная і можна пачаць яе правядзенне. У тым ліку спадзеючыся на тое, што дэпутаты, якія зараз састаяць у Парламенце, зробяць рэальныя дзеянні і крокі для вырашэння сітуацыі.

Калі будзе сход з выборцамі, яны скажуць: “Паважаныя выборцы, мы таксама ўсё разумеем і мы зрабілі наступныя дзеянні”.

Апроч гэтай ініцыятывы, ёсць мноства іншых ініцыятыў, якія законныя і правамоцныя, якія мы таксама можам толькі вітаць, але зараз на іх падрабязна спыняцца не будзем.

Марыя Калеснікава:

Я хацела б спачатку ад шчырага сэрца падзякаваць увесь беларускі народ, як цягам усіх гэтых месяцаў не здаецца, і тое, што мы зараз назіраем, – гэта цалкам унікальны працэс, калі мы бачым, як фарміруецца актыўная грамадзянская большасць. Увесь тыдзень нас запалохвалі, спрабавалі збіць наш настрой. Мы бачылі, як за нашыя грошы, за грошы беларускіх падаткаплацельшчыкаў,  збіраюцца нейкія аўтобусныя каруселі, высаджваюцца людзі са сцягамі і аднолькавымі транспарантамі.

Мы – мірныя і кансалідаваныя грамадзяне, і мы патрабуем павагі да сябе, мы патрабуем таго, каб пачулі наш голас – голас большасці.

Я б хацела таксама даць каментар да ўчарашніх падзей, таму што мы лічым, што гэта вельмі дзіўна, калі чалавек, які кіруе дзяржавай, дазваляе сабе бегаць у вельмі дзіўным адзеннем з вельмі дзіўнай зброяй у цэнтры Мінска. Заявы аб тым, што мы чуем груканне зброяй на мяжы з Беларуссю… На самой справе, учора вы ўбачылі, што ў цэтры Мінска вельмі канкрэтны чалавек грукае гэтай зброяй. І вельмі дзіўна таксама, калі ён лічыць, што яго абралі 80% беларускага народу, чаму ён у страху хаваецца за калючым дротам і вось за гэтымі ланцугамі “прыгажуноў”, як ён учора выражаўся. І хацелася б звярнуць увагу, што факт перадачы зброі непаўналетняму патрабуе праверкі і рэакцыі кампетэнтных органаў.

Для нас усіх з’яўляецца фактам, што Беларусь змянілася. Уладам давядзецца шукаць выйсце і давядзецца ісці з імі на дыялог. Калі яны думаюць, што можна забыцца на ўсе гэтыя зверствы, катаванні, усе акты гвалту супраць мірных грамадзян, што можна забыцца на фальсіфікацыі на выбарах, пра тое, што голас кожнага ўкралі, што можна сітуацыю спусціць на тармазах, то яны вельмі моцна памыляюцца. Мы дакладна ведаем, што воля народу будзе пачутая.

Павел Латушка:

Перш за ўсё, я хацеў бы выказаць салідарнасць з сваімі калегамі, якіх сёння затрымалі каля Мінскага трактарного завода, а таксама з тымі калегамі, якія ўжо выклікаліся, а таксама плануюцца да выкліка ў Следчы камітэт Беларусі. Мы неаднаразова падкрэслівалі, што КР створаная для вядзення дыялогу, КР – гэта свайго роду грамадская платформа, якая акумулюе тыя імкненні, якія высоўваюцца цягам шматлікіх маніфестацый грамадзянамі нашай краіны. Мы бачым, якая вялікая колькасць людзей за дыялог, за жаданне рэалізаваць свае патрабаванні ў нашай краіне. І непрызнанне гэтага факта не адпавядае інтарэсам нашаго грамадства.

Мы ўчора вельмі ўважліва азнаёмілся з заявай і каментарам міністра замежных спраў Расійскай федэрацыі Сяргея Лаўрова. Адзначаецца, што ў Расіі ўсць пытанні да фарміравання КР і чамусці штучна навязваецца тэзіс аб тым, што КР мае на мэце пагаршэнне адносінаў з РФ. Сёння таксама апублікаваная заява прэс-сакратара Крамля Сяргея Пяскова. Ён падкрэсліў, што “існуюць нейкія дакументы, якія вярсталіся вось гэтымі людзьмі (я так разумею, сябрамі КР), дзе больш акцэнт зрушваўся ўбок ад узаемадзеяння з Расіяй. Такія сілы нам менш імпануюць”.

Я хацеў адзначыць: КР ніколі не разглядаў, не прымаў і не плануе прымаць дакументаў, якія б казалі аб тым, што мы не зацікаўлены ў развіцці адносінаў з РФ, што мы зацікаўлены выйсці з нейкіх арганізацый, якія існуюць на сённяшні дзень. Мы агулам у прынцыпе не разглядаем на КР пытанні знешняй палітыкі. Фактычна мы вымушаны, нам вымушаюць рэагаваць на знешнепалітычныя пытанні такія заявы.

Факт прызнання КР і ў выказываннях афіцыйнага прадстаўніка Вярхоўнага камісара ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі. ЕС як наш заходні партнер неаднаразова выступаў аб важнасці давання гарантыяў сябрам КР.

Мы яшчэ раз падкрэсліваем нашу пазіцыю: пытанне выйсця з палітычнага крызісу ў Беларусі знаходзяцца ў плоскасці знешнепалітычных спраў нашай краіны і залежыць перш за ўсё ад беларускага грамадства. Мы зацікаўлены ў развіцці і ўстанаўленні добрых стасункаў з усімі суседзямі.

Мы не зацікаўлены, каб нейкім чынам пачаць меняць зараз знешнепалітычныя інтарэсы нашай краіны. Мы не паўнамоцны нават гэта разглядаць. Мы гаворым пра тое. што ў нашай краіне павінна з’явіцца платформа, калі людзі прайдуць свабодныя выбары, і на гэтых выбарах будуць выступаць розныя палітычныя сілы, якія выступаюць за больш глыбокія адносіны з Расіяй, ці за больш глыбокія адносіны з ЕС, за роўнапраўныя адносіны і з Расіяй, і з ЕС. І вось тады людзі прагаласуюць, якую знешнепалітычную пазіцыю і ўнутрыпалітычную пазіцыю яны будуць падтрымліваць. І тая сіла палітычная, якая прыйдзе да ўлады, будзе яе рэалізоўваць. А мы не ставім перад сабой такое пытанне.

На сенняшні дзень у нас ужо 600 сябраў КР. Усё больш і больш грамадзян Беларусі гатовыя ўдзельнічаць у рабоце КР, гэта таксама вельмі важная для нас грамадская падтрымка. Мы не маем на мэце ні змяніць канстытуцыйны лад, ні падмяніць сабой нейкую ўладу, мы, калі хочаце, на сённяшні дзень – адзіны інструмент для ўстанаўлення і развіцця дыялогу. І мы гатовыя да дыялогу. І калі з’явяцца іншыя механізмы і інструменты, мы не маем эксклюзіўных праў, ну давайце абмяркоўваць, будзем з імі супрацоўнічаць. Але пакуль на сённяшні дзень на грамадскай платформе такога інструмента няма.