Парламенцкія слуханні Каардынацыйнай рады ў Варшаве: выкрыццё злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

Апублікавана:

Сёння ў Варшаве адбыліся парламенцкія слуханні Каардынацыйнай рады. Гэтая важная падзея стала пляцоўкай для глыбокага аналізу і дакументавання злачыннай дзейнасці Лукашэнкі падчас яго знаходжання ва ўладзе.

Асноўная мэта слуханняў — падкрэсліць, што Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ і не мае права прымаць рашэнні ад яго імя, у тым ліку пра так званыя “выбары”, якія ён спрабуе інсцэніраваць у цяперашніх умовах.

Удзельнікі заклікалі міжнародную супольнасць:

1) Не прызнаваць фальшывыя выбары рэжыму.

2) Расследаваць злачынствы Лукашэнкі праз Міжнародны крымінальны суд.

3) Узмацніць ціск і забяспечыць выкананне санкцый.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх фракцый Каардынацыйнай рады, якія прадставілі судаклады і контрдоклады падчас дыскусій. Сярод ганаровых гасцей былі дэпутаты Сената Рэспублікі Польшча Гжэгож Схетына - старшыня парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” і Роберт Тышкевіч - дарадца па справах усходняй палітыкі Маршалка Сената Польшчы.

Дзякуем усім удзельнікам  за ўклад у змаганне за дэмакратычную і свабодную Беларусь!

Каардынацыйная рада выказвае падзяку Сенату Польшчы і яго дэпутатам за падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці і цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Ключавыя дакладчыкі:

Міхаіл Кірылюк – адвакат, юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення

ДАКЛАД НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ДАКЛАД НА РУСКАЙ МОВЕ

REPORT IN ENGLISH

Аляксандр Ракіцкі – юрыст, былы супрацоўнік Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

ДАКЛАД НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ДАКЛАД НА РУСКАЙ МОВЕ

REPORT IN ENGLISH