Павел Латушка: Дэпутат, які маўчыць — не наш дэпутат
Шаноўныя сябры!
Падзеі, якія адбываюцца апошнім часам, паказваюць, што беларусы ўсвядомілі: “Мы самі хочам вызначаць свой лёс!”.
Нас большасць і мы разам. Разам прагнем перамен.
У гэты ж час, 109 беларусаў, 109 са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў глядзяць на тое, што адбываецца ў краіне і нічога не робяць. Замест сапраўдных крокаў, яны ўцякаюць ад журналістаў на вуліцы.
Што могуць зрабіць дэпутаты? Разам — амаль усё. Па адзіночцы — абараніць сваё сумленнае імя і пачаць тыя працэсы, якія прывядуць да аднаўленьня законнасьці.
Але што, калі дэпутат застаўся ўбаку? Калі прамаўчаў і не зрабіў? Ён становіцца статыстам. Грамадзянінам без голасу.
У грамадзян есць права адклікаць мандаты ў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ці мясцовых саветаў, якія не выконваюць свае абавязкі і страцілі давер выбаршчыкаў. Працэдуру адклікання ужо распачалі многія выбаршчыкі.
Калі ў вас паўстала жаданне адклікаць свайго дэпутата, пераходзьце па спасылцы на сайт “Сумленныя Людзі”, дзе прапісаны прававы шлях.
Вы можаце напісаць заяву, сабраць 150 подпісаў і правесці сход са сваім дэпутатам. Калі дэпутат усё роўна не пачуе сваіх выбаршчыкаў, вы маеце права падаць заяву ў Цэнтральную Выбарчую Камісію і зарэгістраваць ініцыятыўную групу для збору подпісаў за адкліканне дэпутата.
Мы лічым, што сёння ніхто не мае права заставацца ў баку. Дэпутаты не маюць права бяздзейнічаць, калі ў краіне парушаюць законы. Дэпутаты не маюць права бяздзейнічаць, калі гвалтуюць людзей. Дэпутаты абавязаны абараняць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў і несці адказнасць за сваё бяздеянне.
Дэпутат, які маўчыць — не наш дэпутат.