Павел Латушка сустрэўся ў Вільні з высокапастаўленымі літоўскімі чыноўнікамі

Апублікавана:
06.09.2020, 13:55


У телеграм-канале Павел Латушка распавёў, пра што ішла гаворка падчас сустрэчы. Калі сцісла, то:

  1. Міжнародная адвакацкая кампанія можа заняцца аналізам фактаў шматлікіх злачынстваў, якія здзейснілі прадстаўнікі часткі сілавога блока Беларусі ў дачыненні да грамадзян, каб прыцягнуць усіх датычных да адказнасці.
  2. Улады Літвы разумеюць: сённяшняя ўлада Беларусі становіцца нелегітымнай і далейшая камунікацыя на найвышэйшым узроўні не ўяўляецца магчымай. Гэта стварае прэцэдэнтную сітуацыю ў міжнародных адносінах і патрабуе абмеркавання прававых падыходаў для абазначэння міжнароднай правасуб’ектнасці Беларусі пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў цяперашняга презідэнта.
  3. Беларусі патрэбны дыялог па двух напрамках: Расія – беларускае грамадства і Еўрапейскі саюз – дзейная ўлада.

Важна падкрэсліць: усе ўнутраныя пытанні павінны і будуць вырашацца толькі ўнутры Беларусі.