«Прафсаюз Online» дапамагае стварыць новыя пярвічныя арганізацыі ў 20 гарадах
60 прадпрыемстваў з 20 гарадоў пры падтрымцы ініцыятывы Каардынацыйнай Рады «Прафсаюз Online» ствараюць пярвічныя арганізацыі незалежных прафсаюзаў. Толькі на «Нафтане» 2500 чалавек выйшлі з дзяржаўнага прафсаюза, і больш 500 ужо ўступілі ў незалежны.
Супрацоўнікі гродненскіх фабрык «Акцэнт» і «Контэ» усім калектывам выйшлі з дзяржаўных прафсаюзаў і фарміруюць пярвічныя арганізацыі незалежнага. Сталічныя медыкі стварылі Мінскую гарадскую першую прафсаюзную арганізацыю супрацоўнікаў аховы здароўя «Белыя халаты».
«Ініцыятыва «Прафсаюз Online» істотна дапамагае ў працы і пашырэнні незалежнага прафсаюзнага руху. Зараз мы маем устойлівую дынаміку паступлення новых заяў і стварэння пярвічных арганізацый па ўсёй краіне. Атрымліваем і калектыўныя заявы. Мы аказваем людзям дапамогу ў змаганні за свае правы, дапамагаем абараняцца ад ціску кіраўніцтва прадпрыемстваў», — адзначае старшыня Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў, сябра Каардынацыйнай Рады Аляксандр Ярашук.
Запаўняйце заяву на ўступ у незалежны прафсаюз на сайце, задавайце пытанні па прафсаюзным руху на гарачую лінію ці пошту:
profbel.online
+375 25 501-18-16
blrs.online2020@gmail.com