Прес-рэліз з нагоды затрымання Ліліі Ўласавай
Днём 31 жніўня Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю затрымаў сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады (КР) Лілію Уласаву – вядомага беларускага юрыста і медыятара. Афіцыйныя абвінавачанні не прад’яўленыя, але, напэўна, затрыманне звязанае з дзейннасцю Ліліі Уладзіміраўны ў рамках працы КР, сабранай па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.
Хроніка затрымання
31 жніўня каля паўдня супрацоўнікі ДФР сустрэлі Лілію Уласаву, якая прыйшла да натарыуса па сямейных справах, і павезлі яе на допыт. У 14:20 у яе хату, дзе знаходзіўся яе муж, Уладзімір Іскорцаў, прыйшлі з ператрусам трое супрацоўнікаў ДФР пры дваіх панятых. Ператрус працягваўся каля гадзіны, у яго ходзе быў выняты цвёрды дыск камп’ютара Уласавай, ноўтбук яе мужа і некалькі флэшак.
Каля 21:00 31 жніўня адвакат паведаміў Уладзіміру Іскорцаву, што Лілію Уласаву затрымваюць на 72 гадзіны, па заканчэнні якіх павінна быць прынятае рашэнне пра меру спынення. У якім статусе яна знаходзіцца – пакуль невядома. Адвакат знаходзіцца пад падпіскай пра невыдаванне.
Чаму маглі затрымаць Уласаву
У пастанове на ператрус было ўказана, што следчыя дзеянні ў хаце Ліліі Уласавай праводзяцца ў рамках даследавання падатковых парушэнняў фірмаў «Мерлінтур» і «ПалётКансалт». Адным з асноўных заснавальнікаў гэтых кампаній зьяўляецца старэйшы сын Ліліі Уладзіміраўны Барыс Уласаў. Абедзве фірмы існуюць і працуюць не адзін дзясятак гадоў, неаднаразова праходзілі падатковыя і іншыя праверкі. Беларуска-французскае супольнае прадпрыемства «Мерлінтур» – адна з найстарэйшых турыстычных фірмаў Беларусі.
Таксама ад Барыса Уласава стала вядома, што ў офісах і хатах супрацоўнікаў фірмаў былі праведзеныя ператрусы, генеральны дырэктар «Мерлінтур» таксама затрымана, вынята абсталяванне, што робіць немагчымым паўнавартаснае функцыяванне кампаніі і абслугоўванне кліентаў.
Барыс Уласаў разглядае тое, што адбываецца, як узяцце бізнесу і супрацоўнікаў у закладнікі дзеля ціску на яго маці Лілію Уласаву. А таксама лічыць, што такое грубае ўмяшанне і ціск будзе для замежных фундатараў выразным індыкатарам умоў вядзення бізнесу.
Хто такая Лілія Ўласава
Лілія Уласава – старэйшы партнёр і дырэктар юрыдычнай кампаніі «Уласава, Міхель і партнёры». Яна вядомы ў краіне юрыст і медыятар, стваральніца першай юрыдычнай кампаніі ў Беларусі, адзін з лепшых медыятараў краіны і ўсёй постсавецкай прасторы. Яна была запрошана ў Прэзідыум КС перш за ўсё як прафесійны перамоўца і медыятар.
- Рэкамендаваная міжнародным даведнікам Who’s Who Legal Mediation 2016 у вобласці медыяцыі (адзіная ў Беларусі).
- У 2007 годзе Беларускі саюз юрыстаў узнагародзіў Лілію Уласаву найвышэйшай юрыдычнай прэміяй “Феміда”.
- У 2013 годзе НП “Ліга медыятараў” прызнала Лілію Уласаву Лепшым Медыятарам 2012 года.
- 20 студзеня 2020 год узнагароджана ганаровай граматай Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўнёсак у развіццё і папулярызацыю інстытуцыі медыяцыі.
- Доўгія гады Лілія Уладзіміраўна была старшынёй Беларускага грамадскага зьяднання юрыстаў-гаспадарнікаў, а таксама ўзначальвала Кіраванне Міжнародным таварыствам “SOS-Дзіцячыя вёскі”.
http://vmp.by/company/partners/