Сяргей Дылеўскі пра салідарнасць з працоўнымі ў новай рубрыцы «Рабкар»

Апублікавана:
08.10.2020, 21:06

Добры дзень, вольны народ Беларусі! Мяне клічуць Сяргей Дылеўскі.

Да нас у Каардынацыйную Раду прыходзіць шмат пытанняў: што адбываецца ў стачкамах, што адбываецца на прафсаюзнай лініі, што адбываецца на прадпрыемствах, дзе мы працуем.

Таму мы вырашылі адкрыць новую рубрыку «Рабкар», дзе я буду вам расказваць апошнія навіны з палёў. Ну і пачнём з добрых навін. На прадпрыемстве «Нафтан» каля 3 тысяч чалавек ужо выйшлі з дзяржаўнага прафсаюза. І гэта выдатны прыклад, якім вы можаце кіравацца разам!

У краіне – другая хваля каранавіруса, якую ўсё-такі прызнаў наш Мінздароўя. А ўлады тымчасам забіраюць даплаты і патрабуюць іх вярнуць ад нашых медыкаў, якія цяпер – на першай лініі змагання. Класныя рабяты, што можна сказаць?

То бок вірус ёсць, але плаціць за змаганне з ім не трэба.

Таму я хачу звярнуцца да ўсіх медыкаў. Рабяты, вам, як і нам, таксама патрэбна яднацца і бараніць свае правы.

І для гэтага ў Мінску вашы калегі ўжо стварылі прафсаюзную арганізацыю «Белыя халаты».

Уступаем туды, і вам там дапамогуць вашы аднадумцы.

І зараз да добрых навін. На «Градна-Азот» ячэйка незалежнага прафсаюза за перыяд пасля выбараў вырасла больш, чым у 8 разоў. І зараз яна складае больш за 180 чалавек.

А тымчасам, на «Беларуськаліі» незалежны прафсаюз дапамагае працоўным бараніць у судзе свае правы.

Рэч у тым, што кіраўніцтва прадпрыемства спрабуе пазбавіць прэмій удзельнікаў стачкі, якія выказалі сваю думку ў салідарнасці з народам Беларусі.

А яшчэ мы атрымалі лісты падтрымкі ад італьянскіх і расійскіх прафсаюзаў.

І гэта ў дадатак да вераснёвага патрабавання Міжнароднай арганізацыі працы спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх працаўнікоў і народа ў цэлым.

Калегі, дзякуй вам велізарнае за вашу салідарнасць! Яна цяпер важная, як ніколі.

Ну і апошняе. Да нас у вялікіх колькасцях працягваюць паступаць заявы на ўступ у незалежныя прафсаюзы. Мы імкнёмся адказваць на пытанн, якія вас цікавяць. І нас робіцца ўсё больш, мы з кожным днём усё мацней.

Калі ў вас узнікаюць якія-небудзь пытанні ці прапановы па працы незалежных прафсаюзаў, дасылайце іх на сайт і па ўсіх кантактах, якія паказаны на дадзеным сайце.

Дзякуй вялікі за ўвагу, мы працягнем трымаць вас у курсе апошніх падзей. З вамі быў Рабкар.