Вынікі прэс-канферэнцыі Антона Раднянкова і Івана Краўцова ў Кіеве
8 верасня прэс-сакратар КР Антон Раднянкоў і выканаўчы сакратар КР Іван Краўцоў, якія былі выкрадзены ўчора, пра месцазнаходжанне якіх не было нічога верагодна вядома, выйшлі на сувязь з сябрамі КР. Позна ўвечар яны далі прэс-канферэнцыю ў Кіеве, праз пару гадзін пасля прыбыцця ва Украіну.
Яны дэталёва апісалі акалічнасці свайго затрымання і як ім давялося пакінуць Беларусь. А таксама чаму Марыя Калеснікава — сапраўдны герой.
Прыводзім тэкставую версію прэс-канферэнцыі.
Антон Раднянкоў. Мяне клічуць Антон Раднянкоў, я зьяўляюся прэс-сакратаром КС, гэта мой калега Іван Краўцоў, выканаўчы сакратар КС. Усё пачалося ўчора ў раёне 10 раніцы. Мне раніцай патэлефанавалі журналісты і паведамілі, што Марыя Калеснікава затрымана. Мы сталі ўдакладняць гэту інфармацыю, спрабавалі звязацца з Марыяй, але не атрымлівалася. Праз нашыя праграмы мы ўбачылі, што тэлефон Марыі знаходзіцца дома, і мы вырашылі з Іванам паехаць, каб праверыць, што там адбываецца. Мы зайшлі ў пад’езд, падняліся, патэлефанавалі ў кватэру, там было ціха, пачалі выходзіць — і паміж дваром і аркай на праспект Незалежнасці пад’ехаў нечакана бусік і, як у нас апошнім часам у Беларусі часта бывае, адтуль выйшлі невядомыя людзі, яны нас у гэты бусік заштурхалі, і наша гісторыя пачалася. Мы паехалі ў адно аддзяленне ГУБАЗіК, там я правёў парадку 40 хвілін. Я знаходзіўся проста ў кабінеце нейкіх людзей, мне нічога не тлумачылі, людзі, у кабінеце якіх я знаходзіўся, таксама не ведалі, што я там раблю. Праз некалькі хвілін на мяне надзелі кайданкі, чорны мяшок на галаву і адвезлі ў іншае аддзяленне. Там у такім становішчы я правёў яшчэ 4 гадзіны, ніякіх пытанняў і тлумачэнняў не было. Людзі, якія там былі, таксама не маглі даць ніякіх каментароў. У раёне 14.00 мяне зноў перамясцілі ў ДФР КДК РБ, я быў вельмі здзіўлены, што мяне туды вязуць. Але затое знялі кайданкі і мяшок з галавы, настрой прыўзняўся. Прыехаў я туды ў раёне 14.30. До 21.00 вечара нічога не адбывалася — я проста сядзеў у кабінеце, і ніхто з прысутных не ведаў, чаму я тут знаходжуся, які мой статус і што мяне чакае.
Іван Краўцоў. У мяне была зусім падобная гісторыя, мяне з Антонам адвезлі ў ГУБАЗіК, там перагрузілі ў «Фальксваген Пола», і потым перавезлі ў іншы будынак, дзе я знаходзіўся каля 2 гадзін. Але мяне актыўна спрабавалі распытваць, я ўдакладняў свой статус: зьяўляюся я сведкам, падазраваемым, ці затрыманы я, але зноў жа ніхто нічога не ўдакладняў. Я знаходзіўся ў кайданках, сядзеў утыкнуўшыся ў сцяну каля 2,5 гадзін. Потым мне надзелі на галаву маску, пачалі мяне перавозіць. У машыне я сустрэўся з маёрам ДФР і быў дастаўлены ў ДФР КДК РБ каля 14.00. Каля 15.30 аж да 21.00 у мяне адбылася гутарка з трыма супрацоўнікамі ў цывільным, якія не прадстаўляліся, то бок вызначыць іх званне не ўяўлялася магчымым. Гутарка будавалася даволі зразумела. З аднаго боку, мне былі прадэманстраваны некаторыя дакументы, якія па іх думцы неяк пацвярджаюць мае незаконныя дзеянні, звязаныя з маімі былымі месцамі працы. І было сказана, што ў выпадку, калі я адмоўлюся прымаць той варыянт, у якім зацікаўлены супрацоўнікі, то будзе неадкладна ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі». Супрацоўнікі звярталі маю ўвагу, што кара па гэтым артыкуле — ад 5 до 12 гадоў пазбаўлення волі. На маё пытанне, як я магу ацаніць адэкватнасць гэтых вінавачанняў, мне паведамілі, што трактоўка вінавачанняў па гэтым артыкуле складаная, даказваць іх доўга і рашэнне я павінен прыняць хутка.Што цікавіла супрацоўнікаў? Перадусім, магчымасць вывазу Марыі Калеснікавай за мяжу. Яны тлумачылі гэта патрэбай, па іх думцы, дээскалацыі становішча ў краіне, і адзін з варыянтаў — пераехаць мяжу нам троім на маім асабістым аўтамабілі. Але мы з Марыяй часта абмяркоўвалі пытанне ад’езду — і асноўная пазіцыя была такая, што мы ні пры якіх акалічнасцях імкнёмся тэрыторыю РБ не пакідаць, каб быць бліжэй да якія адбываюцца падзей. Да канца доўгай гутаркі стала зразумела, што іх паводзіны змяніліся, сталі казаць, што Марыя будзе дастаўлена на мяжу. Я зразумеў, што Марыя выказвае тую пазіцыю, якая заўсёды выказвала…
АР. У 21.30 прыйшлі два маладыя чалавекі, яны не назваліся, як я мог меркаваць, яны былі або з ДФР, або з КДБ. На маё пытанне, што адбываецца і які мой статус, яны сказалі, што яны хочуць дапамагчы, што я магу дапамагчы Івану. Яны сказалі, што хуткім часам супраць Івана будзе ўзбуджаная крымінальная справа, яны знайшлі доказы па яго мінулай працы, што нібы ён злоўжываў паўнамоцтвамі працоўнымі, не паглыбляліся ў дэталі, сказалі, што паколькі я знаёмы з Іванам і разам з ім працаваў, дык незалежна ад майго дачынення і хоць у іх няма ніякіх доказаў майго дачынення, я ўсё адно буду фігурантам, а ў межах беларускага заканадаўства гэта будзе азначаць, што я буду знаходзіцца пад вартай 18 месяцаў, а потым яны мяне адпусцяць. Адразу ж яны сказалі, што яны могуць дапамагчы мне і ўсім нам, гэта выдатнае рашэнне — і мы паедзем усе разам у аўтобусе да ўкраінскай мяжы, на беларускай мяжы мы перасядзем у аўтамабіль Івана і паедзем у бок украінскай мяжы, дзе да нас падсядзе Марыя Калеснікава. Яны расказвалі ў дэталях, выглядала так, як быццам ўсё было ўжо дамоўлена: хто дзе падсядзе, хто як будзе сядзець — і я пагадзіўся. Пасля мяне вывелі ў цёмны мікрааўтобус, праз нейкі час перасадзілі ў чорны пазадарожнік БМВ Х6, я знаходзіўся ўвесь час на задняй сядушцы пасярэдзінцы, з двух бакоў знаходзіліся досыць буйныя маладыя людзі без апазнавальных знакаў у чорных масках і кепках і двое такіх жа людзей знаходзіліся яшчэ спераду. Спачатку мне на галаву надзелі мяшок, потам хвілін праз 20 яго дазволілі зняць і я мог бачыць, як мы ехалі. Рухаліся ў калоне з 4-5, на нейкіх этапах 6 машын. Адна з машын была машына Івана Краўцова і некалькі іншых аўтамабіляў. Мы даехалі да памежнага пункта, я не выходзіў са свайго чорнага БМВ і заўважыў, што аўтамабіль не спыняючыся выехаў на нейтральную тэрыторыю. Мне прапанавалі выйсці і прайсці ў БМВ Івана, сказалі, што ён там сядзіць. Іван і сапраўды сядзеў. Я сеў поруч з кіроўцам, убачыў нашы пашпарты, мой быў адабраны яшчэ пры наведанні ДФР. У гэты момант зьявілася Марыя Калеснікава, яе вялі досыць шумна. Было бачна, што яна супраціўляцца. Яе сілком заштурхалі на заднюю сядушку, прытым папярэдне быў уключаны рэжым, які не дазваляе адкрыць заднія дзверы. Яна крычала, што нікуды не паедзе. Як толькі яна апынулася ў машыне і ўбачыла свой пашпарт, яна адразу схапіла яго і падрала на дробныя кавалачкі, скамячыла іх і выкінула ў акно невядомым маладым людзям, якія атачалі машыну. Пасля гэтага яна адкрыла задняе вакно, вылезла праз яго і пайшла ў бок беларускай мяжы.
ІК. Маё заданне, паводле слоў супрацоўнікаў не тое ДФР, не тое спецслужбаў, было націснуць на газ і з усёй хуткасцю паехаць у бок украінскай мяжы, як толькі Марыя сядзе ў машыну. Але я гэта заданне праваліў, не стаў хутка перасоўвацца і даў магчымасць Марыі Калеснікавай пакінуць аўтамабіль. Як адбываўся пераход мяжы? Калона пад’ехала да пункта пропуску, і мяне перасадзілі за руль уласнага аўтамабіля, які быў дастаўлены супрацоўнікамі спецслужбаў ад цэнтра Мінска до мяжы. Мяне пасадзілі і побач селі два супрацоўнікі спецслужбаў. У іх былі пашпарты Антона і Марыі. Мы пад’ехалі да памежніка, ён узяў пашпарты, паглядзеў на мужчыну гадоў 45, сказаў: «Так, Марыя, дзякуй!», паглядзеў на другога мужчыну гадоў 50 і сказаў: «Так, Антон, дзякуй», паглядзеў на мой пашпарт і сказаў: «Усяго добрага!». То бок пад выглядам Марыі Калеснікавай і Антона Раднянкава перасоўваліся супрацоўнікі спецслужбаў. Памежнік не звярнуў на гэта ўвагі — і гэта трэба разумець. Мы прыехалі на нейтральную тэрыторыю. Супрацоўнікі выйшлі, і да мяне пачалі падсаджваць спачатку Антона, потым Марыю Калеснікаву. Марыю Калеснікаву прывезлі ў серабрыстым «Мэрсэдэс Спрынтар», мяркуючы па ўсім, яна ехала менавіта на ім.
АР. Падчас усёй дыскусіі і ў ДФР і пасля, калі мы рухаліся калонай, супрацоўнікі, якія не назваліся, але якія вялі большасць перамоў, досыць часта і двухсэнсоўна намякалі на тое, што Марыя хвалюецца, яны казалі: «У Марыі панічныя атакі, Марыю трэба супакойваць». Гэта выклікала ў мяне трывогу. Але як толькі я пачуў першыя словы ад Марыі, калі яе вялі, я адразу зразумеў, што Марыя знаходзіцца ў выдатнай форме, яна была, як заўсёды, бадзёрая, прыўзнятая духам, у ёй адчувалася энергія — і адразу стала зразумела, што на нас з Іванам спрабавалі паўплываць і стварыць уражанне, што Марыя сумняецца. Але далейшыя яе дзеянні паказалі, што ніякіх жаданняў пакідаць Беларусь у Марыі няма.
ІК. Маша Калеснікава — сапраўдны герой! Пасля 12 гадзін допытаў невядома дзе, я мяркую, што ў КДБ, яна з поўнай сілай і энергіяй працягвала патрабаваць справядлівасці, патрабаваць адваката, выглядала выдатна і кіравалася ўзгодненым загадзя планам. І далей — яна пайшла ў бок Беларусі, яе падхапіў мікрааўтобус і павісла паўза, бо ўсім стала зразумела, што без пашпарта на тэрыторыю Украіны заехаць нямагчыма, у тым ліку і прымусова, мы ж не выглядалі як людзі, якія гатовы актыўна спрыяць гэтаму працэсу. І мяркуючы па ўсім нас вырашылі затрымаць яшчэ раз — сталі завабліваць, прасіць ад’ехаць машынай крыху назад, з’ехаць на ўскрай дарогі. Выехаў мікрааўтобус, дзе была Марыя Калеснікава, і паспрабаваў нас заблакаваць. Мы ад’ехалі, да нас падышлі знаёмыя таварышы, з якімі я меў зносіны ў ДФР, пачалі праз акно са мной размаўляць, і тут я бачу, што з лесу ўпоперак дарогі пачынае выязджаць сіні мікрааўтобус. Я зразумеў, што сітуацыя складаецца для нас неспрыяльна, націснуў на газ, і мы элегантным манеўрам, па ўскрайку, на ўсіх 220 конскіх сілах зьехалі ад тых супрацоўнікаў, якія ўжо атачылі аўтамабіль, і мікрааўтобуса, які не паспеў заблакаваць дарогу. За намі ўтварылася пагоня, яны селі ў аўтамабіль, мы гэта бачылі і максімальна хутка набліжаліся да шлагбаўма, які азначаў для нас кропку прызначэння. Там нас сустрэлі вельмі ласкавыя і разумеючыя супрацоўнікі памежных войскаў Украіны, за што ім вялікі дзякуй.
АР. Калі мы прыехалі на ўкраінскі бок, мы далі каментар і СБУ, і прадстаўнікам памежнай разведкі, і прадстаўнікам памежных войскаў. Таму тыя заявы Аляксандра Лукашэнкі, калі ён казаў, што мы былі затрыманыя, адлюстроўваюць тое, наколькі ён інфармаваны і наколькі добра наладжана камунікацыя паміж памежнымі службамі дзвюх суседніх краін. Пасля таго, як мы пакінулі памежны пункт, мы скіраваліся ў Кіеў. Вось, пэўна што, і ўсё.
Пытанні журналістаў
Чаму вас так доўга трымалі на ўкраінскай мяжы, да гадзіны дня, і як вы патлумачыце відэа?
ІК. Відэа — гэта вельмі цікавы момант. Супрацоўнікі, якія былі са мной, патрабавалі запіс відэа. Яны прапанавалі свой варыянт тэксту, але мы ўзгаднілі больш нейтральны. Мяне адвезлі ў лес, адзін чалавек у касцюме трымаў дыёдную палку, а другі чалавек у балаклаве і камуфляжнай форме падаў мне сэлфі-палку з тэлефонам. І мы пад кантролем яшчэ двух выдатных людзей зрабілі некалькі варыянтаў запісу. У нейкай ступені гэты запіс адлюстроўвае праўду: гутарка была, было прынятае рашэнне з улікам многіх фактараў пакінуць тэрыторыю Беларусі, але Марыя Калеснікава, вядома, не пакінула тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Што да таго, чаму мы так доўга былі на ўкраінскай мяжы, то было шмат жадаючых атрымаць ад нас каментары, мы гэтыя каментары з радасцю давалі, знаходзіліся ў камфортных умовах.
АР. Сітуацыя складаная, мы разумелі, што ў пэўнай ступені гэта канфлікт паміж дзвюма краінамі, таму мы імкнуліся як мага больш шырока і поўна адказаць на ўсе пытанні, якія былі. Пытанні задавалі, калі мы знаходзіліся на тэрыторыі Украіны.
Ці вядома цяперашняе знаходжанне Марыі Калеснікавай?
ІК. Ёсць некалькі крыніц, якія кажуць, што яна можа быць затрыманая ў Мазырскім памежатрадзе. Але зыходзячы з маіх адчуванняў і некаторага досведу, яна некаторую частку часу будзе знаходзіцца ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Таму што такія цікавыя спецаперацыі звычайна знаходзяцца ў веданні КДБ.
АР. Насамрэч, няма вялікай розніцы, дзе знаходзіцца Марыя Калеснікава, мы разумеем, што на яе ўжо другія суткі запар учыняецца каласальны ціск. Я нікому не пажадаў бы знаходзіцца на яе месцы і заклікаю ўсіх беларусаў падтрымаць Марыю любымі законнымі спосабамі, таму што яна цяпер ваюе за нас, бароніць нашы правы, знаходзячыся ў гэтых каласальна складаных умовах.
У якім статусе вы знаходзіцеся на тэрыторыі Украіны?
ІК. У нас няма ніякага асобага статусу, мы заехалі на тэрыторыю Украіны ў звычайным парадку і яшчэ не паспелі з Антонам абмеркаваць пытанне, ці плануем мы звяртацца за статусам палітычнага сховішча. Але такое пытанне ад пачатку мы не разглядаем.
Чаму вы не паступілі гэтак жа, як Марыя Калеснікава?
АР. Складанае пытанне. Марыя — сапраўдны лідар. Я ёй захапляюся, але я не здольны на такія ўчынкі, на якія здольная Марыя. Менавіта таму Марыя зьяўляецца цяпер адным з лідараў апазіцыі, а я зьяўляюся прэс-сакратаром. Гэта калі шчыра і сумленна.
Ці ёсць здагадкі, чаму вас выправадзілі менавіта ва Украіну, а не ў Польшчу ці ў Літву?
АР. Насамрэч такія гутаркі вяліся, Калі я быў у ДФР, супрацоўнікі бралі мой пашпарт, высвятлялі, ці ёсць у мяне шэнгенская віза. На жаль, у мяне ёсць толькі эстонская віза, гэта азначае, што я не магу заехаць ні ў Польшчу, ні ў Літву цяпер, у звязку з новымі правіламі, якія дзейнічаюць у сувязі з каранавірусам. Найхутчэй, Украіна апынулася найлепшым варыянтам з усіх, якія былі ў супрацоўнікаў спецслужбаў, таму што ў нас з Іванам не было нацыянальных шэнгенскіх віз Польшчы і Літвы. Напэўна, ім хацелася адправіць нас у краіны Еўрасаюза, каб паказаць, як нібыта Захад спрабуе дыскрэдытаваць Беларусь, што відавочна ж зьяўляецца поўнай дурасцю. Менавіта беларускі народ зьяўляецца драйверам тых змен, якія адбываюцца ў краіне.
Штотыдзень лідары апазіцыі бягуць у іншыя краіны, на гэты раз ужо з пагонямі. Як вы лічыце, што будзе далей, гледзячы па ўсім, вы на апагеі гэтай гісторыі?
ІК. Мы далёка не на апагеі, таму што перамены ў беларускім грамадстве незваротныя. Мы павінны разумець, што асноўныя выражальнікі думак – гэта самі людзі, і гэтая форма пратэсту будзе эвалюцыяваць. З такім працяглым і размеркаваным пратэстам вельмі цяжка змагацца. Я б не судзіў пра стадыю сітуацыі па гісторыях, звязаных з пагонямі, значна важней тое, што цяпер адбываецца на вуліцах, і значна важней то, што цяпер мяркуюць людзі.
АР. Каб вывезці траіх чалавек на тэрыторыю сумежнай дзяржавы, было адпраўлена больш 35 навучаных, моцных мужчынаў, якія ў выніку з гэтай спецаперацыяй не далі рады і якая зноў ператварылася ў нейкую публічную катастрофу для беларускіх улад.
Вашыя ўлады хацелі, каб вы зьехалі з краіны дзеля тага, как сцішыць напружаную сітуацыю, бо тады не будзе лідараў пратэстаў?
АР. Яны хацелі паказаць, што трое беларусаў, вельмі задаволеныя, селі на сіні БМВ і вельмі хутка з’ехалі з Беларусі. Але гэта аказалася не так.
ІК. Пасля таго як Марыя вярнулася, нас ізноў спрабавалі затрымаць; Адпаведна было важна яшчэ раз зламаць план, таму што калі б нас затрымалі зноў, трэба было б ізноў вяртацца да гэтай тэмы. Гэта не вельмі слушна.
АР. Гэта было 4 раніцы. Часу было вельмі шмат, на гэтым памежпераходзе нейтральная зона вельмі вялікая, яна вельмі доўгая, і калі б нас затрымалі, яны б вярнуліся на новае кола спробы гэта ўсё зрэжысаваць. І калі ён зразумелі, што вывезці Марыю ўжо не атрымаецца, таму што пашпарт знішчаны, яны зразумелі, што галоўная праблема – гэта мы, таму што мы сядзім у машыне і на волі. І яны пачалі рабіць спробы нас абясшкодзіць, таму што выходзіла вельмі дрэнна – і Марыю не адправілі, і нас страцілі. І магчыма, яны цягнулі час, каб аўтобус выехаў з памежперахода, і паспрабаваў нас заблакаваць.