Заява
Каардынацыйная Рада лічыць недапушчальным фарміраванне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ці іншых дзяржаў узброеных фарміраванняў для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі: гэта супярэчыць міжнароднаму праву і кансалідаванай пазіцыі беларускага грамадства.
Выказваем шкадаванне, што па запыту дзеючага прэзідэнта, які павінен выступаць гарантам Канстытуцыі, у Расійскай Федэрацыі сфарміраваны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўчых органаў для іх выкарыстання на тэрыторыі Беларусі. Раней дзеючы прэзідэнт неаднаразова заяўляў аб недапушчальнасць знешняга ўмяшання ў справы Беларусі.э
Падставай для выкарыстання механізмаў АДКБ з’яуляецца выключна ўзброены напад. Мы не бачым падстаў для выйсця сітуацыі ў Беларусі з-пад кантролю. У Беларусі праходзяць выключна мірныя акцыі, якія падтрымлівае большасць беларусаў.
Мы вітаем і падтрымліваем пазіцыю ўсіх замежных партнераў Беларусі, якія адзначаюць, што:
- Тое, што адбываецца ў Беларусі, з’яўляецца выключна ўнутранай справай Беларусі, знешняе ўмяшанне ў любой форме недапушчальна.
- Уладам варта чуць людзей і весці дыялог з прадстаўнікамі грамадства.
- Усе праблемы Беларусі павінны вырашацца мірным шляхам, экстрэмісцскіх элементаў у Беларусі няма, і так павінна заставацца наперад.
Каардынацыйная Рада пацвярджае, што праблемы ўнутранага палітычнага крызісу павінны вырашацца выключна ў рамках канстытуцыйнага поля, у межах закона і мірнымі сродкамі без знешняга ўмяшання.
Каардынацыйная Рада не ставіць сваёй мэтай атрыманне ўлады, змяненне канстытуцыйнага ладу і і знешнепалітычнага курса, выказвае свою пазіцыю і вядзе сваю працу ў рамках закона. Усе абвінавачнванні ў выкарыстанні Каардынацыйнай Рады неканстытуцыйных спосабаў і не прадугледжаных законам інструментаў з’яўляюцца беспадстаўнымі, што пацвярджаецца праграмнымі дакументамі і растлумачэннямі сябраў Презідыума Каардынацыйнай Рады.
Паколькі Каардынацыйная Рада прытрымліваецца пазіцыі неўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, мы просім любых замежных партнёраў устрымацца ад заяў аб прадстаўленні інтарэсаў беларускага народу, аб аказанні дапамогі Каардынацыйнай радзе і г.д.
Каардынацыйная Рада не прыме ніякай замежнай дапамогі і не будзе непасрэдна або ўскосна браць удзел у яе размеркаванні. Каардынацыйная Рада будзе выконваць толькі тыя функцыі, якія прадугледжаны рэгламентам. Мэта Каардынацыйнай Рады – выражаць пазіцыю беларускага грамадства. Толькі унутраны дыялог можа быць рашэннем для выйсця з палітычнага крызісу.