Зварот да дзяржаўных службоўцаў
Публікуем зварот бізнес-супольнасці да дзяржаўных службоўцаў.
Наша краіна апынулася ў вельмі сур`ёзным палітычным крызісе. Гэтага нельга
адмаўляць. Гэты крызіс, калі не рабіць спробаў яго вырашэння, нікуды не знікне ані заўтра, ані паслязаўтра. Ён набудзе яшчэ больш вострыя формы. Краіна будзе ўцягнутая ў працяглы канфлікт з цяжкімі эканамічнымі, сацыяльнымі і псіхалагічнымі наступствамі.
Асноўная прычына крызісу – у грубым ігнараванні дзвюх найважнейшых каштоўнасцяў беларускага народа: імкнення да праўды і імкнення да справядлівасці.
Мінулыя прэзідэнцкія выбары 9 жніўня суправаждаліся масавымі фальсіфікацыямі. Гэтыя фальсіфікацыі зафіксаваныя. Большая колькасць грамадства адчула сябе падманутай – з іх голасам могуць не лічыцца, афіцыйныя вынікі выбараў могуць не адлюстроваць сапраўдную волю народу. Людзі сутыкнуліся з няпраўдай. Гэта глыбока абурыла іх.
А пасля гэтага адбыліся шматлікія акты жахлівай неспарвядлівасці. Калі ў адносінах да сотняў мірных грамадзян, якія выразілі сваю нязгоду з афіцыйнымі вынікамі выбараў, была ўжытая непрапарцыянальная сіла. Гэта прывяло да збіцця, катаванняў і грубага прыніжэння чалавачай годнасці. Да цяжкім раненняў і смярцяў. Можна з усёй адказнасцю канстатаваць, што так на беларускай зямлі не ставіліся да людзей з часоў Вялікай Айчыннай вайны, нацысцкай акупацыі. І вельмі сумна, што да гэтага часу ніхто не панёс за гэта адказнасці. А сведчанняў жорсткіх адносін з кожным днём з`яўляецца ўсё больш і больш. Гэта несправядлівасць, якая ніяк не можа быць забытая.
Мы ўсе хочам жыць у моцнай, незалежнай краіне, якая стаіць на шляху развіцця. Але пакуль мы на сваёй зямлі не адновім праўду, справядлівасць, законнасць, мы не здолеем нармальна развівацца далей.
Пры гэтым ні сябры Каардынацыйнай рады і ніхто з разважных членаў грамадства не хоча эскалацыі супрацьстаяння. Палітычны крызіс павінен вырашацца мірным і цывілізаваным шляхам. Пры гэтым мы бачым, што самыя высокапастаўленыя чыноўнікі ў нашай краіне замест дыялогу і сумеснай выпрацоўкі сцэнарыяў будучага, працягваюць вырашаць усе назапашаныя праблемы “кровапусканнем”, як дакладна выразіўся былы галоўны рэдактар газеты “СБ.Беларусь сегодня” Павел Якубовіч. У ход ізноў ідуць запалохванні, ціск, крымінальныя справы.
Але для усіх разважлівых людзей, у тым ліку і ў дзяржаўных органах, сёння не можа не быць відавочным, что сілавым шляхам грамадства не прыдзе да кансалідацыі, раскол толькі ўзмацніцца. Гэта будзе мець і цяжкія эканамічныя наступствы. Ужо цяпер многія IT-кампаніі і кампаніі з іншых сфераў разглядаюць пытанне аб пераносе бізнесу і працоўных месцаў у іншыя краіны. Жаданне інвестараў укладацца ў Беларусь рэзка знізілася. Без выканання нормаў права ў краіне і без унутранай стабільнасці яно не вернецца. Гледзячы на тое, што адбываецца, сур’ёзна задумваецца аб эміграцыі моладзь. Ва ўмовах пагаршэння эканамічнай сітуацыі нас чакае і рост працоўнай міграцыі: нехта з’едзе ў краіны ЕС, нехта на працу ў Расію.
Як ужо прызнаў міністр унутраных справаў Уладзімір Макей, краіна адкінутая ў сваім развіцці на шмат гадоў назад.
Калі мы не прызнаем сур’ёзнага крызісу і не будзем вырашаць яго шляхам мірнага дыялогу, мы можам яшчэ глыбей скаціцца ў бездань.
Як на гэтую сітуацыю можате паўплываць вы, людзі ў дзяржаўных органах, людзі, закліканыя служыць Беларусі і яе народу?
Па-першае, можна выразіць сваю пазіцыю адносна таго, што адбываецца ў краіне. Цяпер гэта важна. Для сябе, для грамадства, для будучыні, для гісторыі.
Па-другое, можна прыкласці намаганні па наладжвання дыялогу з грамадствам. Яшчэ раз падкрэслім – адмаўленне праблем альбо выключна сілавыя метады іх развязання не прывядуць нашую краіну ні да чаго добрага. Мы павінны чуць і паважаць адзін аднаго. І вырашаць канфлікты на падставе нашых найважнейшых каштоўнасцяў – праўды, справядлівасці і законнасці, роўнасці перад законам усіх, у тым ліку тых, хто мае ўладу.
Па-трэцяе, важна разумець, што разумныя, сумленныя, прыстойныя прафесіяналы ў дзяржаўных органах будуць запатрабаваныя заўсёды. Тыя, хто зрабіў сур’ёзныя злачынствы супраць свайго народу, канешне ж, павінны панесці адказнасць. Але ніякага цкавання астатніх чыноўнікаў і праваахоўнікаў за тое, што яны знаходзіліся на дзяржаўная службе апошнія гады, мы мяркуем, быць не павінна. Нам усім важна кансалідавацца.
Гісторыя дае нам шанец назаўсёды пакінуць у мінулым палітыку пераследу аппанентаў і няспыннага пошуку ворагаў унутры і звонку нашай мірнай краіны. Стаць адзінай нацыяй. Мы абавязаныя скарыстацца з яго, калі мы сапраўды хочам захаваць краіну, хочам развіцця і незалежнасці. І зараз будучыня напраўду залежыць ад учынкаў кожнага з нас.