Зварот Прэзідыума: іншых беларусаў у гэтай улады не будзе, і з намі давядзецца лічыцца

Апублікавана:
26.08.2020, 16:13

Сёння і заўтра сябраў Прэзідыума Каардынацыйнай Рады выклікаюць на допыт у Следчы камітэт па крымінальнай справе. На фоне ўсяго гэтага мы хочам выступіць са зваротам. Мы заклікаем усіх службовых асоб, што прымаюць сёння рашэнні пра лёс краіны, перастаць хаваць галаву ў пясок. Ціск на сябраў Прэзідыума Каардынацыйнай Рады такі ж бессэнсоўны, як спадзяванні на тое, што беларусы забудуцца пра тое, што адбылося, ці прабачаць тых, хто здзяйсняў злачынствы.

Прэзідыум Каардынацыйнай Рады абіраецца са складу Рады. Пасля ўзбуджэння крымінальнай справы мы атрымалі сотні заяў, а пасля сённяшніх пагроз, мы упэўнены, атрымаем і тысячы.

Кожны беларус, які нас падтрымвае і хоча змен да лепшага, можа ўступіць у раду. Нас – большасць. Гэта наша краіна. Мы – беларусы, Каардынацыйная Рада – гэта мы. Іншых беларусаў ля гэтай улады не будзе, і з намі давядзецца лічыцца.

Мы хочам бачыць мільён заяў, мы хочам бачыць мільён новых твараў, за кожным з якіх – сябры, сваякі і знаёмыя. Мы не дамо замоўкнуць і забыцца тое, што адбылося, і патрабуем даследавання і прыцягнення да адказнасці ўсіх вінаватых, аднаўлення законнасці і справядлівасці.

Запісацца ў Раду можна праз форму тут.