Алана Гебрэмарыям
Нарадзілася і жыла ў Менску. З адзнакай скончыла гімназію № 61, фізіка-матэматычны клас. У вольны час грала на фартэпіяна, спявала ў хоры, цікавілася беларускай літаратурай і гісторыяй. Маю вышэйшую медычную адукацыю па спецыяльнасці "Стаматалогія". Падчас навучання займалася навуковай дзейнасцю, публікавала даследванні і атрымала першую ступень на рэспубліканскай канферэнцыі (АПСМиФ) па клінічнай медыцыне. Грамадска-палітычная і прафесійная дзейнасць актыўна пачалася з 2018:
- Актывістка і чаліня Рады Задзіночання беларускіх студэнтаў (2019 - прэс-сакратарка, 2020 - сакратарка па знешніх сувязях)
- сузаснавальніца і актывістка ініцыятывы “Моладзевы блок” (2019-ц.час)
- кандыдатка ў дэпутаты на выбарах у Парламент 2019 г. па Грушаўскай акрузе г. Мінска
- чаліня асноўнага складу Каардынацыйнай Рады (2020 г.)
- прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнцтва (2020 г.)
- адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, экс-палітзняволеная
- праектная менеджарка розных сацыяльных праектаў (2023-2024),
- менеджарка politzek.me (2024)
У 2021 разам са Святланай Ціханоўскай была ўзнагароджана Freedom Awards 2020 от IFLRY. У сферу інтарэсаў уваходзяць: палітыка, адукацыя, правы чалавека, псіхалогія, вандроўкі, хайкінг.