Аляксандар Кабанаў
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў горадзе Новалукомль. Вучыўся ў Віленскай вышэйшай каманднай вучэльні радыёэлектронікі. У 1993 годзе пачаў займацца прадпрымальніцкай і трэнерскай дзейнасьцю, заснаваў спартовы клюб, дзе вучыў самба, каратэ і дзюдо. У 1998 годзе пераехаў у Маскву, дзе на працягу дзесяці гадоў кіраваў будаўнічай фірмай. У 2008 годзе, падчас эканамічнага крызісу, вярнуўся ў Беларусь і працягнуў займацца будаўнічай дзейнасьцю.
У 2014 годзе далучыўся да Аб'яднанай грамадзянскай партыі і пачаў актыўна ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці. 15 чэрвеня 2020 года быў арыштаваны і асуджаны па артыкулах 342 і 369 на тры гады пазбаўленьня волі, якія адбываў у турме ўзмоцненага рэжыму ў горадзе Магілёў.
Пасьля вызваленьня Аляксандар пакінуў Беларусь. Вядомы як блогер і адзін з арганізатараў пратэстаў супраць будаўніцтва аккумулятарнага завода ў Берасьці.