Аляксандар Клачко
Нарадзіўся ў Баранавічах ў 1984 годзе. У 2002 годзе атрымаў адукацыю па спэцыяльнасьці «эканаміст-мэнаджар» у каледжы лёгкай прамысловасці імя В.Е. Чарнышова ў Баранавічах. Працягнуў навучаньне ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, і абараніў дыплём у 2006 годзе.
У сваіх маладычных гадах ён пачаў сваю кар'еру на будоўлі, затым працаваў на розных пасадах ад 2003 да 2016 года ў Баранавіцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаваньняў. У 2016 адкрыў бізнэс у сфэры гандлю. У 2017-2018 гадах працаваў экспэдытарам, кіраўнікам філіяла таксі ў Баранавічах з 2018 па 2020 год.
У 2001 годзе ўдзельнічаў у перадвыбарчай кампаніі адзінага кандыдата ад апазыцыі Ганчарыка. Але, расчараваўся ў апазыцыі і перастаў актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны да 2019 году, калі пачаліся мітынгі супраць інтэграцыі з РФ.
4 сакавіка 2022 трапіў на тэрыторыю Украіны дзеля абарноны Кіеву ад штурму расейскіхі войскаў.
Камісаваны пасьля абароны Бахмута па стане здароўя па хваробе, зьвязанай з «захістам Бацькіўшчыны» у 2023, атрымаў другую групу інваліднасьці.
Знаходзіцца ў эміграцыі ў Літве з 2020 года.